Калыска чалавецтва: месцы знаходак чалавечых скамянеласцяў - Стэркфантэйн, Сварткранс, Кромдрай і наваколлі* | |
---|---|
Fossil hominid sites of Sterkfontein, Swartkrans, Kromdraai, and Environs** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка |
Тып | культурны |
Крытэрыі | iii, vi |
Спасылка | 915 |
Рэгіён*** | Афрыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1999 (23-я сесія) |
Пашырэнні | 2005 |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Калыска чалавецтва (англ.: Cradle of Humankind) — помнік Сусветнай спадчыны (уключаны ў спіс ЮНЕСКА ў 1999 г.). Знаходзіцца прыкладна ў 50 км на паўночны захад ад Яганэсбургу, у правінцыі Гаўтэнг, ПАР. Плошча помніка складае 474 км². Тут знаходзіцца комплекс вапняковых пячор, у тым ліку група пячор Стэркфантэйн, дзе ў 1947 годзе Роберт Брум і Джон Робінсан выявілі выкапневыя рэшткі Australopithecus africanus узростам 2,3 млн гадоў, і пячора Узыходзячая зорка, дзе знойдзены від Homo naledi, а таксама — Пячора цудаў, Малапа, Сварткранс і Кромдрай.
Увогуле, у Калысцы чалавецтва знаходзіцца больш за трыццаць пячор, дзе былі знойдзеныя выкапневыя рэшткі.
7 снежня 2005 года прэзідэнт ПАР Таба Мбекі адкрыў новы Цэнтр наведвальнікаў у Марапенге[1].