Каноцыбе тонкая | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Каноцыбе тонкая (Conocybe tenera) — шапкавы базідыяльны грыб роду Каноцыбе (Conocybe) сямейства Бальбітыевыя (Bolbitiaceae).
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам да 3 см, канічная, вохрыста-карычневая, часта цёмная ў цэнтры. Пласцінкі ржавыя. Ножка вышынёй 3—8 см, полая, жаўтаватая, каля асновы карычневая. Споры яйцападобныя.
На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў траве па ўзбочынах дарог у ліпені—жніўні.