Караль Казiмеж Курпі́нскі польск.: Karol Kazimierz Kurpiński | |
---|---|
польск.: Karol Kurpiński | |
![]() Караль Курпінскі (1861) | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1785 |
Месца нараджэння | Влашакавіцы, Польшча |
Дата смерці | 18 верасня 1857 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, музыкальны тэарэтык |
Гады актыўнасці | 1810—1857 |
Жанры | опера |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Караль Казiмеж Курпі́нскі (польск.: Karol Kazimierz Kurpiński, 6 сакавіка 1785, Влашакавіцы, Польшча — 18 верасня 1857) — польскі кампазітар, дырыжор, музыкальны тэарэтык. Прадстаўнік позняга класіцызму і сябра Варшаўскага таварыства сяброў навукі (польск.: Towarzystwo Warszawskie Przyjaciół Nauk, TWPN). Аўтар музыкі да патрыятычнай песні «La Varsovienne» (1831) на словы Казіміра Дэлавінь.
Музыцы вучыўся ў бацькі — арганіста Марціна Курпінскага.
З 1810 года 2-і дырыжор «Tэатра Нарадовы», у 1824—1840 гадах 1-ы дырыжор і дырэктар «Тэатра Велькі» ў Варшаве.
У 1835—1840 гадах кіраваў першай польскай Школай музычнага і драматычнага мастацтва.
Адыграў значную ролю ў стварэнні нацыянальнай оперы.
Аўтар больш як 25 опер (усе пастаўлены ў Варшаве), у т.л. «Шарлатан, або Уваскрэсенне з мёртвых», «Ядвіга, каралева Польшчы» (абедзве ў 1814), «Новыя кракавякі» (1816), «Замак на Чарштыне, або Баямір і Ванда» (1819), аперэт, балетаў, мес, кантат, аркестравых і камерна-інструментальных твораў, аркестравых і фартэпіянных паланэзаў, песень; музычных падручнікаў і артыкулаў па музычнай этнаграфіі.