Карл-Аўгуст Фагерхольм | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Karl-August Fagerholm | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маўна Пекала | ||||||
Пераемнік | Урха Кеканен | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Урха Кеканен | ||||||
Пераемнік | Віена Сукселайнен | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рэйна Куўскаскі | ||||||
Пераемнік | Віена Сукселайнен | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 снежня 1901[1][2][…] |
||||||
Смерць |
22 мая 1984[1][2] (82 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Judith Fagerholm[d] | ||||||
Дзеці | Brita Kekkonen[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл-Аўгуст Фагерхольм (фінск.: Karl-August Fagerholm, 31 снежня 1901, Сьюінціа — 22 мая 1984, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Нарадзіўся ў шведскай сям’і. У 1930 годзе Фагерхольм быў абраны ў парламент Фінляндыі. З 1934 ён выконваў функцыі старшыні шведскага рабочага саюза Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі (СДПФ). У 1937—1944 гг. працаваў міністрам сацыяльных спраў.
У 1945—1947, 1950—1956, 1957, 1958—1961 гг. і 1965 г. быў спікерам парламента Фінляндыі.
Тройчы узначальваў урад Фінляндыі ў 1948—1950, 1956—1957 і 1958—1959 гадах. Выступаў за скасаванне Савецка-фінскага дагавора аб дружбе (1948), і за ўступленне Фінляндыі ў НАТА.
У 1956 балатаваўся на пасаду прэзідэнта Фінляндыі, але прайграў Урха Кеканену, набраўшы 149 галасоў членаў калегіі выбаршчыкаў супраць 151. У 1958—1959 гадах працаваў міністрам замежных спраў.