Карл Сэндберг | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1878[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1967[3][1][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lilian Steichen[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, музыказнавец, гісторык, раманіст, пісьменнік, сцэнарыст, журналіст, біёграф, прафсаюзны дзеяч, дзіцячы пісьменнік |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Сэ́ндберг (англ.: Carl Sandburg; 6 студзеня 1878, Гейлсберг, штат Ілінойс — 22 ліпеня 1967, штат Паўночная Караліна) — амерыканскі паэт, гісторык, празаік і фалькларыст шведскага паходжання. З’яўляецца аўтарам вядомай і адной з самых грунтоўных біяграфій Абрахама Лінкальна і Мэры Тод Лінкальн і дзвюх аўтабіяграфій. Двойчы быў узнагароджаны Пулітцэраўскай прэміяй.
Карл Сэндберг нарадзіўся ў сям’і шведскіх эмігрантаў у Гейлсбергу, штат Ілінойс. У шасцігадовым узросце ён кінуў школу і пайшоў працаваць у цырульні, потым развозіў малако, працаваў на будоўлі, займаўся сельскагаспадарчай працай у Канзасе. Пад час Іспана-Амерыканскай вайны пайшоў у войска і ваяваў у 6-й ілінойскай пяхотнай дывізіі, прыймаў удзел у высадцы ў Гуаніка (Пуэрта-Рыка) 25 ліпеня 1898 года. Пасля вайны Сэндберг спрабаваў паступіць ва Уэст-Пойнт, але праваліў экзамен па матэматыцы. Ён вярнуўся дадому і паступіў у каледж. Каледж ён кінуў у 1903 годзе, не атрымаўшы дыплом, і пайшоў працаваць служкай у гатэль у Дэнверы. Потым быў грузчыкам вугалю ў Амасе.
У 1910—1912 гг. стаў актывістам Сацыял-дэмакратычнай партыі, быў сакратаром мэра горада Мілуокі Эміля Сэйдэла. У офісе Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1907 годзе ён пазнаёміўся з Ліліян Стэйхен, з якой ажаніўся ў наступным годзе. Хутка ў іх нарадзіліся тры дачкі. З 1913 года жыў у Чыкага. Тут ён пачаў сваю кар’еру ў якасці журналіста газеты «Chicago Daily News». Потым Сэндберг пачаў пісаць вершы, гісторыі, біяграфіі, навелы, творы дзіцячай літаратуры і агляды фільмаў. Адначасова ён сабраў і выдаў зборнік балад і фальклорных гісторый.
Большую частку жыцця Карл Сэндберг правёў у прадмесці Чыкага — Мідвэсце, перад тым як пераехаць у Паўночную Караліну ў 1945 годзе. Там ён і памёр у 1967 годзе.