Княства Балгарыя

Аўтаномнае княства ў складзе Асманскай імперыі
Княства Балгарыя
Княжество България
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Shumi Maritsa[d]
Карта Балгарскага княства; з 1885 Усходняя Румелія ўваходзіць у склад Балгарскага княства
Карта Балгарскага княства; з 1885 Усходняя Румелія ўваходзіць у склад Балгарскага княства
< 
 >
1878 — 1908

Сталіца Сафія
Мова(ы) балгарская
Афіцыйная мова балгарская мова
Рэлігія праваслаўе
Грашовая адзінка леў
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Дынастыя Батэнбергі (1879-1886)
Саксен-Кобург-Готы (1887-1908)
Гісторыя
 • 2 сакавіка 1878 Сан-Стэфанскі дагавор
 • 12 ліпеня 1878 Берлінскі трактат
 • 18 верасня 1885 далучэнне Усходняй Румеліі
 • 22 верасня 1908 Незалежнасць
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Балгарыі Гісторыя Балгарыі

Даславянская Балгарыя
Адрыскае царства
Рымская Фракія
Балгарскае ханства
Першае Балгарскае царства
Заходне-Балгарскае царства
Візантыйская Балгарыя
Другое Балгарскае царства
Дабруджанскае княства
Відзінскае царства
Асманская Балгарыя
Княства Балгарыя
Іліндэнскае паўстанне
Трэцяе Балгарскае царства
Балканскія войны
Першая сусветная вайна
Другая сусветная вайна
Народная Рэспубліка Балгарыя
Рэспубліка Балгарыя

Партал «Балгарыя»

Пад назвай Княства Балгарыя (балг.: Кня́жество Бълга́рия) у гістарыяграфіі вядома Балгарская дзяржава ад атрымання аўтаноміі ў межах Асманскай імперыі ў 1878 годзе да абвяшчэння незалежнасці ў 1908 годзе. Уяўляла сабой канстытуцыйную манархію з аднапалатным парламентам (Народны сход). Глава дзяржавы — князь. Тытул манарха — «князь балгараў». Кіруючыя дынастыі: у 18791886 гадах — Батэнбергская, 1887—1908 гадах — Саксен-Кобург-Гоцкая. Прадугледжвалася калектыўнае рэгенцтва ў выпадку недзеяздольнасці князя.

Ля вытокаў сучаснай балгарскай дзяржаўнасці стаяла руская акупацыйная адміністрацыя, якая кіравала Балгарыяй пасля Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў. Межы новай дзяржавы былі вызначаны Берлінскім кангрэсам 1878 года, якія моцна ўрэзаў вызваленую Балгарыю на карысць Асманскай імперыі і іншых суседніх дзяржаў. У 1879 годзе ў сярэднявечнай балгарскай сталіцы Тырнаве была прынята Устаноўчым сходам канстытуцыя, якая ўсталявала ў маладой дзяржаве канстытуцыйную манархію. Пасля абдыкацыі князя Аляксандра I Батэнберга ў 1886 годзе і перыяду рэгенцтва ў 1887 годзе на прастол уступіў пранямецкі кіраўнік Фердынанд I Саксен-Кобург-Гоцкі. Анексія 6 верасня 1885 года Княствам Балгарыя аўтаномнай у складзе Асманскай імперыі вобласці Усходняя Румелія стала прычынай пачатку 14 лістапада т. г. Сербска-балгарскай вайны 1885 года, якая завяршылася перамогай Балгарыі. Бухарэсцкі мірны дагавор 19 лютага 1886 года канстатаваў міжнароднае прызнанне акту ўз’яднання Княства з Усходняй Румеліяй.

Падчас чарговага паслаблення Асманскай імперыі і анексіі Аўстра-Венгрыяй Босніі і Герцагавіны, балгарскі князь Фердынанд I, скарыстаўшыся момантам і па папярэднім тайным пагадненні з Венай, абвясціў 22 верасня 1908 года незалежнасць Княства і пераўтварэнне яго ў царства. Прыняцце тытула цара выражала фактычны статус поўнай юрыдычнай незалежнасці і поўнага суверэнітэту над Усходняй Румеліяй. Неабходныя папраўкі ў канстытуцыю былі ўнесены V Вялікім Народным сходам у 1911 годзе.