Нарадзіўся |
21 снежня 1981[1][2][…] (42 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Італія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Крысціян Дзакарда (італ.: Cristian Zaccardo; нар. 21 снежня 1981) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.
Крысціян быў адным з найлепшых выхаванцаў «Балонні», дэбютаваў за асноўны склад у 2001 годзе пад кіраўніцтвам Франчэска Гвідаліна, адразу замацаваўся ў аснове і атрымаў выклік у моладзевую зборную Італіі. У 2004 годзе перайшоў у «Палерма», галоўным трэнерам якога быў Гвідалін. Сезон 2008/09 правёў у «Вольфсбургу» і зноў злучыўся з Франчэска ў «Парме» ў 2009 годзе.
24 студзеня 2013 года падпісаў кантракт з «Міланам». Пераход быў часткай абмену ігракамі паміж клубамі, з «Мілана» ў «Парму» накіраваўся Джамель Месбах. У складзе «Мілана» Крысціян гуляў рэдка, за два з паловай сезоны толькі 17 разоў з’явіўся на полі ва ўсіх турнірах.
31 жніўня 2015 года перайшоў у склад дэбютанта Серыі A — футбольнага клуба «Карпі», падпісаўшы двухгадовы кантракт[3]. Улетку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Вічэнцы». Па заканчэнні сезона пакінуў «Вічэнцу».
У кастрычніку 2017 года стаў іграком мальтыйскага клуба «Хамрун Спартанс»[4]. Пакінуў каманду з Мальты па заканчэнні сезона 2017/18.
У студзені 2019 года далучыўся да клуба «Трэ Фіёры» з чэмпіянату Сан-Марына. 9 ліпеня 2019 года, роўна праз 13 гадоў пасля перамогі на чэмпіянаце свету, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
С 2004 по 2007 годы выступаў за нацыянальную зборную Італіі, правёў у яе складзе 17 матчаў, забіў адзін гол. Прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2006, дзе тройчы выйшаў на поле і вызначыўся аўтаголам у матчы супраць ЗША.
«Вольфсбург»:
«Трэ Фіёры»:
Італія: