Кшыштаф Каміль Бачыньскі

Кшыштаф Каміль Бачыньскі
Krzysztof Kamil Baczyński
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ян Бугай, Пётр Смугаш, Кшыштаф Зяліньскі, Кшысь, Эміль
Дата нараджэння 22 студзеня 1921(1921-01-22)[1][2][…]
Месца нараджэння Варшава
Дата смерці 4 жніўня 1944(1944-08-04)[1][2][…] (23 гады)
Месца смерці Варшава
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Stanisław Baczyński[d]
Маці Stefania Zieleńczyk[d]
Жонка Barbara Drapczyńska[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік
Гады творчасці 1940–1944
Мова твораў польская[3]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
медаль «За Варшаву 1939—1945» кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы Armia Krajowa Cross
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кшыштаф Каміль Бачыньскі (польск.: Krzysztof Kamil Baczyński; 22 студзеня 1921, Варшава — 4 жніўня 1944, Варшава) — польскі паэт з пакалення калумбаў.

Самы значны польскі паэт з пакалення калумбаў. Яго бацька, Станіслаў Бачыньскі, быў польскім пісьменнікам і літаратурным крытыкам, маці, Стэфанія Зяленьчык (паходзіла з акаталічаных яўрэяў) — педагогам, аўтарам некалькіх школьных падручнікаў. У дзяцінстве хлопчык пакутаваў на астму, меў слабое сэрца і ўсё жыццё знаходзіўся пад пагрозай захварэць на сухоты. У 1931 годзе ён паступіў у гімназію імя Стэфана Баторыя і ў маі 1939 атрымаў атэстат сталасці. Падчас навучання Кшыштаф зацікавіўся літаратурай (усе свае творы таго часу ён падпісваў псеўданімам Эміль), адным з яго самых улюбёных твораў стала «Фердыдурка» Гамбровіча, і будучы паэт напісаў уласную версію гэтага твора — «Гімназія імя Баабалка І». Тады ж Кшыштаф уступіў у моладзевую сацыялістычную арганізацыю «Спартак». На занятках хлопец з’яўляўся рэдка, і яго адзнакі збольшага былі нізкімі.

Пасля заканчэння школы Бачыньскі марыў вучыцца ў Акадэміі прыгожых мастацтваў і зрабіцца графікам ці ілюстратарам, але пачатак вайны перашкодзіў яму рэалізаваць гэту мару. У 1940 годзе было створана яўрэйскае гета, але Кшыштаф з маці застаюцца жыць па-за ім, рызыкуючы ў выпадку выкрыцця іх паходжання быць расстралянымі на месцы. Увосень 1942 паэт паступіў у падпольны Варшаўскі ўніверсітэт, дзе вывучаў паланістыку. У той жа час ён шукаў хоць якую працу: шкліў вокны, працаваў вугольшчыкам і тэлефаністам, а таксама вучыўся ў школе дэкаратыўнага мастацтва і жывапісу.

6 ліпеня 1942 Бачыньскі ажаніўся з Барбарай Драпчыньскай (13 лістапада 1922 — 1 верасня 1944), таксама студэнткай аддзялення паланістыкі падпольнага Варшаўскага ўніверсітэта. Паэт прысвяціў жонцы серыю эротыкаў, якія дагэтуль лічацца найвыбітнейшымі творамі гэтага жанру ў польскай літатаруры. Маці і жонка былі для паэта самымі дарагімі і блізкімі людзьмі.

У ліпені 1943 Бачыньскі трапіў у батальён «Зоська» Арміі Краёвай у чыне яфрэйтара пад імем Кшыштаф Зяліньскі. Тады ж ён кінуў навучанне ва ўніверсітэце і заняўся выключна падпольнай дзейнасцю і паэзіяй, кажучы, што калі яму будзе лёсіць, то ён вернецца і да навучання.

Кшыштаф Бачыньскі загінуў на чацверты дзень Варшаўскага паўстання 4 жніўня 1944, смяротна паранены нямецкім стралком. А 1 верасня загінула і жонка Бачыньскага.

Кшыштаф Бачыньскі — адзін з самых легендарных творцаў у польскай літаратуры. Створаная паэтычная прэмія яго імя. Песні на яго вершы спяваюць многія барды, у тым ліку Эва Дэмарчык. Паэт з’яўляецца патронам шэрагу школаў, бібліятэк, скаўцкіх дружынаў і інш. Кшыштафу Бачыньскаму прысвечаная кніга апавяданняў Ежы Анджэеўскага «Нос». У 1984 годзе быў зняты фільм «Чацверты дзень», прысвечаны апошнім чатыром дням яго жыцця. Ролю паэта ў фільме сыграў Кшышчаф Пячыньскі.

Падчас нямецкай акупацыі Бачыньскі выдаў 4 томікі вершаў і зборнік «Спеў з пажарышча». Таксама яго вершы друкаваліся ў падпольных анталогіях «Незалежная песня» (Pieśn niepodległa, 1942) і «Праўдзівае слова» (Słowo prawdziwe, 1942). Аднак большая частка яго твораў, якая ўлучае каля 500 вершаў, некалькі паэм і два дзесяткі апавяданняў, была надрукавана пасля вайны і пазней увайшла ў том збору твораў Бачыньскага (Krzysztof Kamil Baczyński. Utwory zebrane. — Kraków, 1961).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы Кшыштафа Каміля Бачыньскага перакладалі Наста Гвоздзева, Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч[4], Ганна Янкута.

  • Выбраныя вершы / Кшыштаф Каміль Бачыньскі. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2021. — 83 с. — (Серыя «Паэты планеты»).

Зноскі