Нарадзіўся ў Макпхо ў фермерскай сям’і. У 1953 годзе скончыў універсітэт Кангук, у 1967 годзе — магістратуру па спецыяльнасці менеджмент пры ўніверсітэце Кёнхі ў Сеуле.
Член Новай дэмакратычнай партыі, кандыдат ад яе на прэзідэнцкіх выбарах 1971. Выступаў супраць аўтарытарнага рэжыму прэзідэнта Пак Чжон Хі, неаднаразова быў арыштаваны. Пасля забойства апошняга як адзін з лідараў апазіцыі асуджаны на пакаранне смерцю (заменена на пажыццёвае зняволенне). Вызвалены ў 1982, выехаў у ЗША. У 1985 вярнуўся на радзіму, разам з Кім Ен Самам (да 1987) узначальваў рух за дэмакратызацыю краіны. У 1991—92 лідар Дэмакратычнай партыі. 3 1998 прэзідэнт Рэспублікі Карэя.