Лантрад (шведск.: lantråd) — кіраўнік Ландскапсрэгерынга, урада аўтаномных Аландскіх астравоў у складзе Фінляндыі. Абіраецца Лагтынгам (парламентам астравоў) і зацвярждаецца Прэзідэнтам Фінляндыі. Пасля кожных парламенцкіх выбараў распускае кабінет міністраў і падае ў адстаўку. Пасада была зацверджаная ў 1922, праз два гады пасля надання Аландам аўтаноміі.
№ | Партрэт | Імя | Партыя | Пачатак паўнамоцтваў | Канец паўнамоцтваў |
---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
Карл Б'ёркман | 10 ліпеня 1922 | 30 снежня 1938 | |
2 | Віктар Страндф'ялт | 30 снежня 1938 | 1 студзеня 1955 | ||
3 | Хуга Юхансан | 1 студзеня 1955 | 28 сакавіка 1967 | ||
4 | Марцін Ісаксан | 28 сакавіка 1967 | 1 ліпеня 1972 | ||
5 | Аларык Ягблум | 1 ліпеня 1972 | 1 студзеня 1979 | Лібералы для Аландаў | |
6 | Фолке Войвалін | 1 студзеня 1979 | 20 красавіка 1988 | ||
7 | Сунэ Эрыксан | 20 красавіка 1988 | 28 лістапада 1991 | ||
8 | Рагнар Эрландсан | 28 лістапада 1991 | 24 лістапада 1995 | Аландскі цэнтр | |
9 | ![]() |
Рогер Янсан | 24 лістапада 1995 | 3 верасня 1999 | |
10 | ![]() |
Рогер Нордлунд | 3 верасня 1999 | 26 лістапада 2007 | Аландскі цэнтр |
11 | ![]() |
Вівека Эрыксан | 26 лістапада 2007 | 25 лістапада 2011 | Лібералы для Аландаў |
12 | Каміла Гунэл | 25 лістапада 2011 | Аландскія сацыял-дэмакраты |