Лаўрэ́нцій Па́ўлавіч Бе́рыя (груз. ლავრენტი პავლეს ძე ბერია, 17 (29) сакавіка 1899, Мерхеўлі, Гумістынскі ўчастак, Сухумская акруга, Кутаіская губерня[6], Расійская імперыя — 23 снежня 1953) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Генеральны камісар дзяржбяспекі (1941), Маршал Савецкага Саюза (з 1945), Герой Сацыялістычнай Працы (з 1943).
Нарадзіўся 17 (29) сакавіка 1899 года ў паселішчы Мерхеулі Сухумскай акругі Кутаіскай губерні. У сакавіку 1917 года стаў членам РСДРП(б).
Намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР (1946—1953), першы намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР (1953). Член Дзяржаўнага камітэта абароны СССР (1941—1944), намеснік старшыні ДКА СССР (1944—1945). Член ЦВК СССР 7 склікання, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—3 скліканняў. Член ЦК ВКП (б) (1934—1953), кандыдат у члены Палітбюро ЦК (1939—1946), член Палітбюро (1946—1953). Уваходзіў у бліжэйшае атачэнне І. В. Сталіна. Курыраваў шэраг найважнейшых галін абароннай прамысловасці, у тым ліку ўсе распрацоўкі, якія датычылі стварэння ядзернай зброі і ракетнай тэхнікі.
Пасля смерці Сталіна, у чэрвені 1953 года Л. П. Берыя арыштаваны па абвінавачванні ў шпіянажы і змове з мэтай захопу ўлады. Расстраляны 23 снежня 1953 года па прысудзе Спецыяльнай судовай прысутнасці Вярхоўнага суда СССР.