Леў Мікалаевіч Гумілёў | |
---|---|
руск.: Лев Николаевич Гумилёв | |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1912[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 1992[2][3][…] (79 гадоў) ці 1992[4] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Бацька | Мікалай Сцяпанавіч Гумілёў |
Маці | Ганна Андрэеўна Ахматава |
Род дзейнасці | антраполаг, географ, гісторык, паэт, перакладчык, пісьменнік, філосаф, этнолаг |
Навуковая сфера | гістарыяграфія, этналогія, усходазнаўства і археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1961) і доктар геаграфічных навук (1974) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Nikolaï Kiouner[d] і Васіль Васілевіч Струвэ |
Вядомыя вучні | Gelian Prokhorov[d] |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леў Мікалаевіч Гумілёў (руск.: Лев Никола́евич Гумилёв; 1 кастрычніка 1912 — 1992) — расійскі гісторык-этнолаг, доктар гістарычных і геаграфічных навук, філосаф, заснавальнік пасіянарнай тэорыі этнагенезу, паэт, перакладчык з фарсі.
Нарадзіўся ў Царскім Сяле 1 кастрычніка 1912. Сын паэтаў Мікалая Гумілёва і Ганны Ахматавай. Дзіцём яго выхоўвала бабуля ў маёнтку Слепнева Бежацкага павета Цвярской губерніі.
З 1917 да 1929 жыў у Бежацку. З 1930 у Ленінградзе. У 1930—1934 працаваў у экспедыцыях у Саянах, на Паміры і ў Крыме. З 1934 вучыцца на гістарычным факультэце Ленінградскага ўніверсітэта. У 1935 выключаны з універсітэта і арыштаваны, але праз некаторы час вызваліўся. У 1937 адноўлены ў ЛДУ.
У пач. 1938 арыштаваны, быўшы студэнтам ЛДУ, і асуджаны на пяць гадоў. Тэрмін адбываў у Нарыльлагу, працуючы тэхнікам-геолагам у медна-нікелевай шахце, пасля адбыцця тэрміну пакінуты ў Нарыльску без правоў на выезд. Увосень 1944 па сваім жаданні пайшоў у Савецкую армію, ваяваў шэрагоўцам у штрафбаце на Першым Беларускім фронце, скончыўшы вайну ў Берліне.
У 1945 дэмабілізаваны, адноўлены ў ЛДУ, які скончыў у пач. 1946 і паступіў у аспірантуру Ленінградскага аддзялення Інстытута ўсходазнаўства АН СССР, адкуль быў выключаны з абгрунтаваннем «з-за неадпаведнасці філалагічнай падрыхтоўкі абранай спецыяльнасці».
28 снежня 1948 абараніў у ЛДУ дысертацыю кандыдата гістарычных навук, прыняты навуковым супрацоўнікам у Музей этнаграфіі народаў СССР.
7 лістапада 1949 арыштаваны, асуджаны на 10 гадоў, якія адбываў спачатку ў лагеры асаблівага прызначэння ў Чурбай-Нура каля Караганды, пасля ў лагеры ў Міжрэчанску ў Кемераўскай вобласці, у Саянах. У 1956 рэабілітаваны з-за адсутнасці факта злачынства.
З 1956 працаваў бібліятэкарам у Эрмітажы, абараніў доктарскую дысертацыю («Старажытныя цюркі»). Да выхаду на пенсію ў 1986 працаваў у Навукова-даследчым інстытуце геаграфіі пры Ленінградскім дзяржаўным універсітэце.
Памёр 15 чэрвеня 1992 у Санкт-Пецярбургу.
У жніўні 2005 у Казані «у сувязі з днямі Санкт-Пецярбурга і святкаваннем тысячагоддзя горада Казань» Льву Гумілёву быў пастаўлены помнік.
Леў Гумілёў прапанаваў комплекс арыгінальных метадаў вывучэння этнагенезу, якія заключаюцца ў паралельным вывучэнні гістарычных звестак аб клімаце, геалогіі і геаграфіі адпаведнага ландшафту і археалагічных і культурных крыніц. Выкарыстоўваючы гэтыя метады, нароўні з традыцыйнымі, ён даследаваў гісторыю шматлікіх народаў Еўразіі. Акрамя гэтага, ён прапанаваў арыгінальную пасіянарную тэорыю этнагенезу, з дапамогай якой спрабаваў патлумачыць заканамернасці гістарычнага працэсу.
Непасрэдна ў даследаваннях Л.Гумілёву таксама належыць мноства цікавых ідэй. Напрыклад, маштабы монгольска-татарскага іга ён лічыць вельмі завышанымі. На яго думку, для руска-мангольскіх дачыненняў быў характэрны, хутчэй, сімбіёз, а сур'ёзныя сутыкненні былі звязаныя, у асноўным, з ардынскімі мусульманамі, больш радыкальнымі, чым астатнія манголы. Кітай у яго паўстае не мірным асяроддзем цывілізацыі, што змагаецца з захопнікамі, а злым агрэсарам. Тое самае ён кажа пра Еўропу: крытыка еўропацэнтрызму займае ў яго працах важнае месца. Старажытных (да XIV ст.) і сучасных рускіх ён лічыць рознымі этнасамі. Падобная ідэя сустракалася ў многіх вучоных (напрыклад, у С. М. Салаўёва), але ў Гумілёва яна аформленая найбольш дасканала.
Працы Гумілёва, найперш, тыя, дзе развівалася пасіянарная тэорыя этнагенезу, не былі падтрыманыя гістарычнай навукай СССР і выклікалі крытычныя заўвагі шэрагу гісторыкаў (улучна: Я. С. Лур'е, А. П. Навасельцаў і інш.), якія абвінавачвалі іх у адвольным маніпуляванні фактамі, нават у прыдумвання фактаў, у парушэнні падмурку навуковай метадалогіі і нават у псеўданавуковасці[6].
(усе спасылкі па-руску):