Леў Паўлавіч Ахоцін | |
---|---|
руск.: Лев Павлович Охотин | |
Нараджэнне |
9 студзеня 1911 |
Смерць |
1948 |
Імя пры нараджэнні | руск.: Лев Павлович Охотин |
Партыя | |
Член у | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леў Паўлавіч Ахоцін (1911, Чыта — 1948, Хабараўскі край) — член Вярхоўнага Савета Усерасійскай фашысцкай партыі, створанай эмігрантамі ў Маньчжурыі.
Нарадзіўся ў Чыце у сям’і вайскоўца. У 1916 годзе бацька Л. П. Ахоціна — паручнік Ахоцін П. памёр. Маці Л. П. Ахоціна — Надзея Міхайлаўна ў 1919 годзе выйшла замуж за начальніка пляцоўкі чыцінскай паліцыі Аляксандра Пятровіча Мельнікава. У жніўні 1920 года сям’я эмігравала з РСФСР у Маньчжурыю.
У Харбіне ў 1932 годзе Л. П. Ахоцін упершыню ўбачыў К. У. Радзаеўскага падчас даклада ў Рускім клубе. У канцы 1933 годзе, быўшы студэнтам Харбінскага педагагічнага інстытута, уступіў у Рускую фашысцкую партыю і заставаўся яе членам да 1943 года. У 1934 годзе адбылося асабістае знаёмства Ахоціна з Радзаеўскім.
З 1935 года быў справаводам, а потым начальнікам канцылярыі УФП. У канцы 1936 года прызначаны начальнікам арганізацыйнага аддзела УФП. Жонка Ахоціна — Ніна Рыгораўна узначальвала Расійскі Жаночы Фашысцкі Рух.
Ахоцін з 1937 па 1943 год уваходзіў у склад Вярхоўнага Савета УФП.
7 верасня 1945 года Ахоцін быў арыштаваны супрацоўнікамі савецкай ваеннай контрвыведкі, а праз год асуджаны на адным працэсе з атаманам Рыгорам Сямёнавым, Канстанцінам Радзаеўскім і іншымі. Быў асуджаны на 15 гадоў катаржных работ.
Памёр у 1948 годзе на лесапавале ў Хабараўскім краі, адбыўшы там у зняволенні два гады з пятнаццаці.