![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Лукаш Юзаф Падольскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Прынц Польдзі[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 чэрвеня 1985[2][3][…] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік, крайні паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Лукаш Падольскі, таксама Лукас Падольскі (праз нямецкае вымаўленне) (ням.: Lukas Podolski, польск.: Łukasz Podolski; нар. 4 чэрвеня 1985, Глівіцы, Польшча) — нямецкі футбаліст польскага паходжання, нападнік польскага клуба «Гурнік» з Забжэ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.
Лукас Падольскі нарадзіўся на тэрыторыі былой Верхняй Сілезіі, у спартыўнай сям'і Крысціны і Вальдэмара Падольскіх. яго маці выступала за жаночую зборную Польшчы па гандболе, а бацька быў прафесійным футбалістам, у складзе клуба «Шамберкі» з горада Бытама ў 1980 годзе ў станавіўся чэмпіёнам Польшчы. У 1987 годзе сям'я вырашыла эміграваць у Заходнюю Германію ў якасці этнічных немцаў[6]. Лукас рос у Берггайме, а пазней у Пульгайме — невялікіх гарадах каля Кёльна.
Улетку 2009 года Падольскі вярнуўся ў «Кёльн», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[7][8]. У свой час Лукас пасля чэмпіянату свету 2006 года перайшоў з «Кёльна» у мюнхенскую «Баварыю», але ў новай камандзе ў Падольскі не занадта заладзілася. Акрамя таго, зыходу Лукаса з «Баварыі» паспрыяла рашэнне кіраўніцтва клуба летам набыць харвацкага нападніка «Гамбурга» Івіцу Оліча.
30 красавіка 2012 года было абвешчана, што Падольскі ў летні трансферны час пяройдзе ў лонданскі «Арсенал», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[9].
5 студзеня 2015 года Падольскі быў аддадзены ў арэнду міланскаму «Інтэру» тэрмінам на паўгады з правам далейшага выкупу. Ужо на наступны дзень ігрок быў заяўлены на матч супраць турынскага «Ювентуса» і выйшаў на пляцоўку ў другім тайме. Гульня скончылася ўнічыю з лікам 1:1.
За паўгады ў «Інтэры» здолеў забіць толькі адзін гол, і ўлетку 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Арсенал». Аднак, Арсен Венгер, хоць і быў гатовы пакінуць нападніка ў камандзе, не бачыў яго ў асноўным складзе. Таму Лукаш стаў шукаць новы клуб.
4 ліпеня 2015 года Падольскі афіцыйна стаў іграком турэцкага «Галатасарая», падпісаўшы трохгадовы кантракт[10]. У 2016 годзе разам з «Галатасараем» выйграў Кубак Турцыі, забіўшы адзіны мяч у фінальным матчы з «Фенербахчэ» (1:0).
У чэрвені 2017 года перайшоў у японскі клуб «Вісэл Кобэ»[11]. 1 студзеня 2020 года ў фінальным матчы з «Касіма Антлерс» дапамог «Вісэл Кобэ» выйграць яго першы трафей у гісторыі — Кубак Імператара.
У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Вісэл Кобэ»[12] і неўзабаве далучыўся да турэцкага «Антальяспора»[13].
У ліпені 2021 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Гурніка» з Забжэ, падпісаўшы аднагадовы кантракт[14].
У канцы сезона 2003/04 «Кёльн» выбыў з Бундэслігі, аднак гульня Падольскага настолькі ўразіла трэнера галоўнай нямецкай зборнай Рудзі Фёлера, што той запрасіў яго ў сваю каманду. Дэбют форварда ў зборнай Германіі адбыўся 6 чэрвеня 2004 года ў Кайзерслаўтэрне ў матчы супраць зборнай Венгрыі, Падольскі выйшаў на замену ў самым канцы гульні.
Разам са зборнай прыняў удзел у чатырох чэмпіянатах Еўропы і трох чэмпіянатах свету, стаў чэмпіёнам свету ў 2014 годзе. 22 сакавіка 2017 года згуляў свой развітальны матч за зборную, дзе забіў гол у браму Англіі (1:0)[15].
«Баварыя»:
«Арсенал»:
«Галатасарай»:
«Вісэл Кобэ»:
Германія: