Льюіс Генры Морган

Льюіс Генры Морган
Lewis Henry Morgan
Дата нараджэння 21 лістапада 1818(1818-11-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1881(1881-12-17)[1][2] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jedediah Morgan[d][5]
Маці Harriet Morgan[d][5]
Род дзейнасці антраполаг, гісторык, палітык, сацыёлаг, адвакат, археолаг, пісьменнік
Навуковая сфера Антрапалогія
Месца працы прыватны адвакат
Альма-матар
Вядомы як Пачынальнік эвалюцыйнага вучэння ў грамадскіх навуках
Партыя
Член у
Узнагароды чалец Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лью́іс Ге́нры Мо́рган (англ.: Lewis Henry Morgan; 21 лістапада 181817 снежня 1881) — амерыканскі антраполаг, адзін з пачынальнікаў эвалюцыйнага вучэння ў грамадскіх навуках, гісторык сям'і, грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся каля паселішча Аўрора ў графства Каюга, штат Нью-Ёрк, у сям'і нашчадкаў валійскіх перасяленцаў, якія прыбылі ў Новы Свет у 1640 г.

У 1840 г. скончыў Юніян Каледж, пасля чаго пераехаў у Рочэстэр, дзе працаваў адвакатам. Дзякуючы ўдалым інвестыцыям у горную прамысловасць і чыгунку стаў заможным. У 1851 г. ажаніўся з кузінай Мэры Элізабэт Сціл, ад якой меў трох дзяцей. У 1861 - 1868 гг. працаваў у заканадаўчай асамблее штата Нью-Ёрк. У 1868 - 1869 гг. прадстаўляў штат Нью-Ёрк у сенаце. Імкнуўся атрымаць пасаду ў Бюро па справах індзейцаў, але няўдала.

Публікаваўся з 1841 г. Яшчэ ў студэнцкія гады зацікавіўся культурай амерыканскіх індзейцаў. Уваходзіў у склад юнацкай арганізацыі Вялікі Ордэн Іракезаў. У 1846 г. быў прыняты ў племя сенека і стаў сапраўдным чальцом лігі іракезаў. У 1851 г. апублікаваў змястоўную навуковую працу "Ліга Хо-дэ-на-саў-ні або іракезаў". Падчас назіранняў за сенека і аджыбвэ зацікавіўся сістэмай сваяцтва. Паколькі ў аджыбвэ яна нагадвала сістэмы, распаўсюджаныя ў Азіі, палічыў гэта доказам азіяцкага паходжання індзейцаў. Як грамадскі дзеяч, выступаў за карэктыроўку палітыкі асіміляцыі карэннага насельніцтва, якую праводзіў прэзідэнт Уліс Сімсан Грант.

Як даследчык, цікавіўся эвалюцыянізмам. Падчас вандроўкі ў Еўропу ў 1871 - 1872 гг. сустракаўся з Чарльзам Дарвінам і Джонам Лобакам. У 1877 г. апублікаваў сваю найбольш знакамітую працу "Старажытнае грамадства". У ёй выклаў тэорыю ранняй сацыяльнай гісторыі чалавецтва, удасканаліў тэорыі паходжання сям'і і матрыярхата.

Памёр у Рочэстэры ў нядаўна заснаванай ім бібліятэцы. Значную частку спадчыны ахвяраваў мясцоваму ўніверсітэту.

Мадэль эвалюцыі грамадства

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя думкі пра развіццё ранняга грамадства выклаў у працы "Старажытнае грамадства" (1877 г.).

Падобна іншым эвалюцыяністам яго часу, лічыў, што кожнае грамадства праходзіць праз прынцыпова падобныя ступені развіцця, хаця і з рознымі тэмпамі. Назвы ступеняў развіцця запазычыў у Джона Лобака: дзікасць, варварства і цывілізацыя. Агульная схема ранняга развіцця грамадства Г. Л. Моргана выглядае наступным чынам:

Ступені развіцця Асаблівасці
III. Цывілізацыя Узнікненне пісьма
II. Варварства Вышэйшае Здабыча жалеза
Сярэдняе Раннія земляробства і жывёлагадоўля
Ніжэйшае Кераміка
I. Дзікасць Вышэйшая прыступка Лук і стрэлы
Сярэдняя прыступка Рыбалоўства, карыстанне агнём
Ніжэйшая прыступка Збіральніцтва

На стадыі дзікасці ў занятках людзей панавалі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, адсутнічала прыватная ўласнасць, існавала роўнасць. На стадыі варварства з’яўляюцца земляробства і жывёлагадоўля, узнікаюць прыватная ўласнасць і сацыяльная іерархія. Трэцяя стадыя — цывілізацыя — характарызуецца ўзнікненнем дзяржавы, класавага грамадства, гарадоў, пісьменнасці і г. д.

Прагрэс сацыяльнага развіцця залежыць ад падвышэння інтэлектуальных здольнасцяў, уплыву вонкавага прыроднага і культурнага асяроддзя. Сацыяльнае развіццё адлюстроўвалася ў зменах сваяцкіх і сямейных адносінаў, што вызначалі маёмасныя і прававыя ўзаемаадносіны і паляпшэнне тэхнічнага ўзроўню.

У сваёй асноўнай працы «Старажытнае грамадства» Морган даказаў, што найбольш ранняй формай аб’яднання людзей быў мацярынскі род. Да гэтага панавала тэорыя, паводле якой асноўнай ячэйкай чалавечага грамадства была патрыярхальная сям’я, заснаваная на прыватнай уласнасці і ўладзе бацькі.

У адрознені ад папярэднікаў, супрацьпастаўляў род і сям'ю. Род меў універсальны характар, папярэднічаў сям'і як сацыяльнай адзінке грамадства. Сям'я ўзнікла пасля даўгатэрміновага перыяда праміскуітэту дзякуючы старанням жанчын і прайшла наступную эвалюцыю:

  • Кроўнасваяцкая (паміж кроўнымі сваякамі)
  • Пуналуальная (ад гавайскага звычая пуналуа, які Л. Г. Морган тлумачыў як шлюб сясцёр з групай сяброў пры наяўнасці агульных жонак і мужоў)
  • Парная (шлюб нагадвае куплю жонкі, а сямейны лад характарызуецца патрабаваннем абавязковай пэўнасці жанчыны).
  • Патрыярхальная (уключала блізкіх сваякоў і залежных чальцоў пад уладай бацькі, распаўсюджанне палігініі)
  • Манагамная

Першыя дзве формы сям'і засноўваліся на групавых шлюбах і фактычна з'яўляліся матрыярхальнымі. Жанчына працягвала адыгрываць важную ролю і ў парнай сям'і, пакольку ўладкоўвала шлюб сваіх сыноў. Пераход да парнай сям'і быў вызначальным для грамадства, бо адмова ад блізкіх сваяцкіх полавых сувязяў нібы гарантавала больш здаровых і разумных спадчыннікаў.

У якасці доказу шчыльнай сувязі формы сям'і з прагрэсам у працы “Вывучэнне жытла амерыканскіх абарыгенаў” (1881 г.) паказаў, як склад сям’і ўплывае на архітэктуру і ўнутраны грамадскі лад.

Тэорыя эвалюцыі ранняга грамадства Л. Г. Моргана аказала значнае ўздзеянне на погляды Фрыдрыха Энгельса і Зігмунда Фрэйда, а яго працы, прысвечаныя індзейцам, — на навуковую дзейнасць Джона Уэслі Паўэла.

Апублікаваныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Aristomenes the Messenian // The Knickerbocker, January, 1843
  • Thoughts on Niagara // The Knickerbocker, September, 1843
  • Mind or instinct, an inquiry concerning the manifestation of mind by the lower orders of animals // The Knickerbocker, November–December, 1843
  • Vision of Kar-is-ta-gi-a, a sachem of Cayuga // The Knickerbocker, September, 1844
  • The League of the Ho-de-no-sau-nee or Iroquois. — Sage and Brothers, Rochester, 1851
  • Report to the Regents of the University upon the articles furnished to the Indian collection // Third Annual Report of the Regents of the University of the Condition of the State Cabinet of Natural History and the Historical and Antiquarian Collection Annexed Thereto, 1851
  • The Laws of Descent of the Iroquoi // Proceedings of the American Association for the Advancement of Science, Volume XI. 1856
  • The Indian Method of Bestowing and Changing Names // 'Proceedings of the American Association for the Advancement of Science, Volume XIII. 1859
  • The American Beaver and his Works. — 'J.B. Lippincott and Company, Philadelphia, 1968
  • A Conjectural Solution of the Origin of the Classificatory System of Relationship // American Academy of Arts & Sciences, February, Volume VII. 1868
  • The Stone and Bone Implements of the Arickarees // 21st Annual Report on the State Cabinet — Albany. 1868
  • Systems of Consanguinity and Affinity of the Human Family. — Smithsonian Institution, 1871
  • Australian Kinship // American Academy of Arts and Sciences, March, Volume VIII, 1872
  • "Montezuma's Dinner // North American Review, April. 1876
  • Houses of the Mound Builders // North American Review, July. 1876
  • Ancient Society. — Henry Holt and Company, New York, 1877
  • On the Ruins of a Stone Pueblo on the Animas River in New Mexico, with a ground plan // 12th Annual Report. — Peabody Museum of Archaeology and Ethnology, Cambridge, 1880
  • A Study of the Houses of the American Aborigines, with a scheme of exploration of the Ruins in New Mexico and elsewhere // 1st Annual Report of the Archaeological Institute of America. 1880
  • Houses and House-life of the American Aborigines // Contributions to North American Ethnology, Volume IV. 1881

Зноскі

  1. а б Lewis Henry Morgan // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Lewis Henry Morgan // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Морган Льюис Генри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 27 чэрвеня 2024.
  5. а б Geni.com — 2006.
  6. NNDB — 2002.