Манон | |
---|---|
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Анры Мяльяк[d][1][2] і ФІліп Жыль[1][2] |
Мова лібрэта | французская |
Крыніца сюжэту | Манон Леско (раман)[1] |
Жанр | опера камік[1], опера[2] |
Дзеяў | 5[2] |
Год стварэння | 1884 |
Першая пастаноўка | 19 студзеня 1884[2] |
Месца першай пастаноўкі | Апера-Камік[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Мано́н» (фр.: Manon) — лірычная опера ў пяці актах французскага кампазітара Жуля Маснэ. Французскае лібрэта Анры Мельяка і Філіпа Жыля паводле рамана «Гісторыя кавалера дэ Грыё і Манон Леско» (1731) французскага пісьменніка Антуана Франсуа (абата) Прэво. Прэм’ера адбылася ў Апера-Камік у Парыжы 19 студзеня 1884 года.
Маснэ працаваў над операй пачынаючы з 1881 года, пераважна ў сваім загарадным доме каля Парыжа; акрамя таго, падчас працы над «Манон» кампазітар некаторы час жыў у Гаазе, у тым самым доме, дзе калісьці жыў Прэво.
З першай пастаноўкі 19 студзеня 1884 года ў парыжскай Апера-Камік «Манон» стала адной з жамчужын яе рэпертуару: у 1919 годзе быў дадзены тысячны спектакль, у 1952 годзе — двухтысячны.
У 1885 годзе адбыліся брытанская прэм’ера ў Ліверпулі і амерыканская прэм’ера ў Нью-Ёрку. У Венскай прыдворнай оперы «Манон» была ўпершыню пастаўлена ў 1890 годзе, у Лондане — у 1891 годзе, у Турыне — у 1893 годзе, у Рыме — у 1894 годзе, першае прадстаўленне ў Метрапалітэн-опера прайшло ў 1895 годзе.