| ||||||||||
Мбанда́ка[2] (фр.: Mbandaka) — горад у паўночна-заходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр Экватарыяльнай правінцыі.
Горад знаходзіцца на экватары, каля ракі Конга і вусця ракі Рукі, прыкладна за 700[3] км у напрамку на паўночны ўсход ад сталіцы краіны Кіншасы. Рачны порт на на маршруце Кіншаса—Кісангані.
Заснаваны Г. М. Стэнлі пад назвай Экуатэрвіль. З 1886 года горад стаў бельгійскім каланіяльным адміністрацыйным цэнтрам пад назвай Кокійявіль (у гонар каланіяльнага дзеяча К. Кокійя[4]). У 1966 годзе, пасля атрымання краінай незалежнасці, атрымаў сучасную назву.
У горадзе дзейнічае міжнародны аэрапорт, рачны порт. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна і лясной гаспадаркі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, металаапрацоўчай прамысловасці, суднарамонтыя майстэрні, тыпаграфія.
У горадзе дзейнічае Музей экватара[4], батанічны сад Эала[4], педагагічны каледж[3].