Мілі Бобі Браўн

Мілі Бобі Браўн
брыт. англ.: Millie Bobby Brown
Мілі Бобі Браўн на «Stranger Fan Meet 5 by People Convention» — 10 ліпеня 2022 года.
Мілі Бобі Браўн на «Stranger Fan Meet 5 by People Convention» — 10 ліпеня 2022 года.
Дата нараджэння 19 лютага 2004(2004-02-19)[1] (20 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Jake Bongiovi[d][5]
Месца працы
Прафесія актрыса, мадэль, кінаактрыса, прадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 5611121
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мілі Бобі Браўн (англ.: Millie Bobby Brown; нар. 19 лютага 2004, Марбелья) — англійская актрыса, мадэль і прадзюсар. Найбольш вядомая, як выканаўца ролі дзяўчынкі Адзінаццаць у серыяле «Дзіўныя рэчы». За гэтую ролю актрыса атрымала намінацыю на прайм-таймавую прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным серыяле ва ўзросце 13 гадоў. Таксама Браўн стала самай маладой персонай у спісе Time 100 і самым маладым паслом добрай волі ЮНІСЕФ.

Мілі Бобі Браўн нарадзілася 19 лютага 2004 года ў бальніцы HC International Hospital у горадзе Марбелья (Малага, Іспанія)[6]. Трэцяя з чатырох дзяцей англійскіх бацькоў Келі і Роберта Браўнаў[7]. Ва ўзросце чатырох гадоў Мілі разам са сваёй сям’ёй перабралася ў Борнмут, у Вялікабрытанію, а затым, праз чатыры гады, пераехала ў Арланда (штат Фларыда, ЗША)[8]. Нарадзілася з частковай глухатой на адно вуха, паступова губляючы слых на гэтым вуху на працягу некалькіх гадоў[9].

Акцёрская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак акцёрскага шляху

[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе Браўн дэбютавала ў якасці запрошанай актрысы ў фэнтэзійным драматычным серыяле ABC «Аднойчы ў Краіне цудаў[en]», спін-офе тэлесерыяла «Аднойчы ў казцы», у ролі маленькай Алісы. У 2014 годзе сыграла галоўную ролю ў паранармальным драматычным трылеры BBC America[en] «Зламыснікі[en]» у ролі Мэдзісан O’Донел[10]. Затым яна з’явілася ў паліцэйскай драме CBS «Марская паліцыя: Спецаддзел[en]», у сіткоме ABC «Амерыканская сямейка[en]» і ў драматычным серыяле ABC «Анатомія жарсці».

Акцёрскі прарыў

[правіць | правіць зыходнік]

З 2016 года Браўн выконвае ролю Адзінаццаці ў навукова-фантастычным серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы»[11].

Яе роля атрымала прызнанне крытыкаў, і яна была намініравана на Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле і на Прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным тэлесерыяле[en]. Разам са сваімі калегамі па серыяле была ўзнагароджана Прэміяй Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле[en][12], а таксама атрымала Прэмію «Сатурн» за найлепшую ролю маладога акцёра ці актрысы ў тэлесерыяле[en][13].

У лістападзе таго ж года з’явілася разам з Birdy[en] у відэакліпе на песню Sigma[en] «Find Me»[14]. З таго ж часу здымаецца ў рэкламных роліках кампаніі Citigroup[en][15]. У студзені 2017 года дэбютавала ў агенцтве Calvin Klein[en][16]. Праз месяц падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам IMG Models[en][17]. Улетку 2018 года знялася ў рэкламе італьянскага брэнда Moncler[en][18].

У 2019 годзе Мілі Браўн дэбютавала ў кіно, зняўшыся ў сіквеле фільма «Гадзіла[en]» — «Гадзіла 2: Кароль монстраў[en]»[19]. Пазней яна вярнулася да той жа ролі ў фільме «Гадзіла супраць Конга[en]»[20], рэліз якога адбыўся 24 сакавіка 2021 года.

У студзені 2018 года актрыса была абрана на галоўную ролю і на прадзюсіраванне адаптацыі[en] рамана «Загадкі Энолы Холмс[en]»[21][22], а таксама выканала ролю расказчыка ў праекце Дарэна Аранофскі[en] «Сферы: Песні прасторы-часу[en]»[23].

20 красавіка 2018 года Мілі Бобі Браўн стала самай маладой персонай, калі-небудзь уключанай у спіс самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса Time[en][24].

21 лістапада 2018 года стала Паслом Добрай волі ЮНІСЕФ[25][26]. У тым жа месяцы EA Games абвясціла, што Браўн супрацоўнічае з праграмістамі The Sims 4[en] у межах праекту Sims 4 Positivity Challenge[27].

Актрыса была прызнана часопісам «Time» адным з самых уплывовых падлеткаў 2017 і 2018 гадоў[28][29]. Таксама «The Hollywood Reporter» назваў Браўн у ліку трыццаці найлепшых зорак Галівуда ва ўзросце да васемнаццаці гадоў[30].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Перыядычна пражывае ў Лондане, у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія[31] і ў Атланце, Джорджыя[9]. Яна і яе калега па здымках Ноа Шнап[en] былі найлепшымі сябрамі з таго часу, як зняліся ў серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы»[32]. Па стане на 2021 год, яна знаходзілася ў адносінах з Джэйкам Бонджові, сынам рок-зоркі Джона Бон Джові[en][33].

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2018
ф Сферы: Песні прасторы-часу[en] Spheres: Songs of Spacetime Расказчык
2018
кар Забойства ў экспрэсе «Армігуэра» Asesinato en el Hormiguero Express Мілі Браўн
2019
ф Гадзіла 2: Кароль монстраў[en] Godzilla: King of the Monsters Мэдзісан Расел
2020
ф Энола Холмс[en] Enola Holmes Энола Холмс
2021
ф Гадзіла супраць Конга[en] Godzilla vs. Kong Мэдзісан Расел
2022
ф Энола Холмс 2[en] Enola Holmes 2 Энола Холмс
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2013 с Аднойчы ў Краіне цудаў[en] Once Upon a Time in Wonderland Маладая Аліса (2 эпізоды)
2014 с Зламыснікі[en] Intruders Мэдзісан О’Донел (8 эпізодаў)
2014 с Марская паліцыя: Спецаддзел[en] NCIS Рэйчэл Барнс (эпізод: «Parental Guidance Suggested»)
2015 с Амерыканская сямейка[en] Modern Family Лізі (Эпізод: «Closet? You'll Love It!»)
2015 с Анатомія жарсці Grey's Anatomy Рубі (Эпізод: «I Feel the Earth Move»)
2016н.ч. с Дзіўныя рэчы Stranger Things Адзінаццаць (34 эпізоды)

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Узнагарода Год Катэгорыя Фільм / Серыял Вынік Спасылкі
Эмі 2017 Найлепшая жаночая роля другога плана ў драматычным тэлесерыяле[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя [34]
2018 Найлепшая жаночая роля другога плана ў драматычным тэлесерыяле[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя [35]
Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША 2017 Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле Дзіўныя рэчы Намінацыя [36]
Найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле[en] Дзіўныя рэчы Перамога
2018 Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле Дзіўныя рэчы Намінацыя [37]
Найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя
2020 Найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя [38]
Сатурн 2017 Найлепшая роля маладога акцёра ці актрысы ў тэлесерыяле[en] Дзіўныя рэчы Перамога [13]
2018 Найлепшая роля маладога акцёра ці актрысы ў тэлесерыяле[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя [39]
2019 Найлепшая роля маладога акцёра ці актрысы[en] Гадзіла 2: Кароль монстраў[en] Перамога [40]
MTV Movie & TV Awards 2017 Найлепшы кінагерой[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя [41]
Найлепшая роля ў шоу[en] Дзіўныя рэчы Перамога
2018 Найлепшы пацалунак[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя [42]
Найлепшая роля ў шоу[en] Дзіўныя рэчы Перамога
  1. Millie Bobby Brown // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. https://www.diariosur.es/marbella-estepona/origenes-marbellies-millie-20171113202337-nt.html
  3. https://brasil.elpais.com/brasil/2017/11/09/estilo/1510232929_445754.html
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #1267269529 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 сакавіка 2024.
  5. https://people.com/millie-bobby-brown-jake-bongiovi-married-7509348
  6. Sedano, Jon; de los Ríos, Ángel (2017-11-15). "Los orígenes marbellíes de Millie Bobby Brown, la joven estrella de 'Stranger Things'". Diario Sur. Vocento. Архівавана з арыгінала 2018-08-01. Праверана 2018-08-01.
  7. 'Stranger Things' Star's Father Demands Cash From Agents to Represent Her (Exclusive). The Hollywood Reporter (4 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2017. Праверана 4 снежня 2017.
  8. Miller, Gregory E.. At 13, 'Stranger Things' star Millie Bobby Brown is an icon in the making. New York Post (15 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 4 снежня 2017.
  9. а б Birnbaum, Debra. How 'Stranger Things' Star Millie Bobby Brown Made Eleven 'Iconic' and Catapulted Into Pop Culture. Variety (31 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2017. Праверана 4 снежня 2017.
  10. John Simm and Mira Sorvino Start Filming BBC AMERICA's Intruders as James Frain, Tory Kittles, and Millie Brown Join Cast(недаступная спасылка). BBC Worldwide (24 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016. Праверана 10 сакавіка 2018.
  11. Andreeva, Nellie. Duffer Bros. Netflix Supernatural Drama Series Sets Young Cast, Gets Title. Deadline.com (20 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2018. Праверана 11 чэрвеня 2020.
  12. Lincoln, Ross A.. 'Stranger Things' Season 2 Cast Photo Reveals Who Returns From The Upside Down. Deadline.com (4 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2017. Праверана 2 студзеня 2017.
  13. а б 22017 Saturn Awards Nominations Led by 'Rogue One' and 'The Walking Dead'. Collider (6 сакавіка 2017). Праверана 26 May 2022.
  14. Stone, Natalie. Watch Stranger Things' Millie Bobby Brown Star in Birdy and Sigma's New Music Video 'Find Me'. People (3 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 4 лістапада 2016.
  15. Citi Launches Digital Campaign To Spark a Nationwide Conversation About Money. Business Wire (21 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2017. Праверана 14 лютага 2017.
  16. Overdeep, Meghan. Stranger Things Star Millie Bobby Brown Is Officially a Calvin Klein Model(недаступная спасылка). InStyle (23 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2017. Праверана 5 чэрвеня 2022.
  17. Kirkpatrick, Emily. Millie Bobby Brown Officially Signs with a Major Modeling Agency. The Hollywood Reporter (13 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2017. Праверана 14 лютага 2017.
  18. Moncler Taps Millie Bobby Brown for Next Ad Campaign. WWD (2 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2019. Праверана 19 лютага 2019.
  19. Kit, Borys. 'Stranger Things' Breakout Millie Bobby Brown Set to Star in 'Godzilla' Sequel (Exclusive). The Hollywood Reporter (27 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 28 студзеня 2017.
  20. Murphy, Charles. Exclusive: ‘Deadpool 2’s’ Julian Dennison Joins ‘Godzilla vs. Kong’(недаступная спасылка). That Hashtag Show (1 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 1 чэрвеня 2018.
  21. ‘Stranger Things’ Millie Bobby Brown In Legendary Film Deal To Produce & Star In Enola Holmes Mysteries. Deadline.com (9 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2018. Праверана 11 чэрвеня 2020.
  22. "Милли Бобби Браун сыграет главную роль в экранизации фильма о сестре Шерлока Холмса". Архівавана з арыгінала 2020-10-27. Праверана 2020-06-11.
  23. Keslassy, Elsa. ‘Stranger Things’ Star Millie Bobby Brown to Narrate Darren Aronofsky’s ‘Spheres’ (англ.). Variety (16 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2020. Праверана 7 ліпеня 2020.
  24. Millie Bobby Brown becomes youngest person ever on Time 100 list. www.independent.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2018. Праверана 20 красавіка 2018.
  25. Millie Bobby Brown named UNICEF’s youngest-ever Goodwill Ambassador. Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2018. Праверана 21 лістапада 2018.
  26. Millie Bobby Brown: 'I've been bullied: that inspires me'. BBC. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2018. Праверана 21 лістапада 2018.
  27. Introducing The Sims 4 Positivity Challenge with Millie Bobby Brown. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2018. Праверана 3 снежня 2018.
  28. The 30 Most Influential Teens of 2017. Time (3 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.
  29. TIME's 25 Most Influential Teens of 2018. Time (7 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2019. Праверана 11 чэрвеня 2020.
  30. Hollywood's Top 30 Stars Under Age 18. The Hollywood Reporter (8 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2018. Праверана 13 снежня 2018.
  31. Ziegler, Maddie. Millie Bobby Brown. Interview (25 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2016. Праверана 4 лістапада 2016.
  32. May 27, Skyler Caruso. Millie Bobby Brown and Noah Schnapp's Friendship Timeline (англ.). PEOPLE.com. Праверана 28 мая 2022.
  33. Crowley, James. Millie Bobby Brown’s Boyfriend History: Everything To Know About Her Romance With Jake Bongiovi (англ.). Hollywood Life (25 мая 2022). Праверана 28 мая 2022.
  34. 2017 Emmy® Awards Nominations for Programs Airing June 1, 2016 – May 31, 2017. Academy of Television Arts & Sciences (13 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 July 2017. Праверана 13 July 2017.
  35. Emmys Nominations List 2018 – Variety. Variety (12 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 July 2018. Праверана 12 June 2018.
  36. Nolfi, Joely (14 December 2016). "SAG Awards nominations 2017: See the full list". Entertainment Weekly. Архівавана з арыгінала 11 January 2017. Праверана 14 December 2016.
  37. Gonzalez, Sandra. SAG Awards nominations 2018: The complete list. CNN (13 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 December 2017. Праверана 13 December 2017.
  38. Maglio, Tony (December 11, 2019). "SAG Awards 2020: The Complete List of Nominations". TheWrap. Праверана December 17, 2019.
  39. McNary, Dave. 'Black Panther,' 'Walking Dead' Rule Saturn Awards Nominations. Variety (15 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2018. Праверана 15 сакавіка 2018.
  40. Mancuso, Vinnie. 'Avengers: Endgame', 'Game of Thrones' Lead the 2019 Saturn Awards Nominations. Collider (15 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2019. Праверана 24 жніўня 2019.
  41. Get Out Leads the Nominations for MTV's First Ever Movie & TV Awards. People (6 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2017. Праверана 8 красавіка 2017.
  42. Nordyke, Kimberly. MTV Movie & TV Awards: 'Black Panther,' 'Stranger Things' Top Nominations. The Hollywood Reporter (3 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2018. Праверана 3 мая 2018.