ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1944 |
Краіна | |
Размяшчэнне | г. Мінск, Рэспубліка Беларусь |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Генеральны дырэктар Валерый Валер’евіч Іванковіч |
Галіна | Аўтамабілебудаванне |
Прадукцыя | грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, спецтэхніка |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Чысты прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Магілёўтрансмаш[4], Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод[d][5], Брэстмаш[5], ТАiМ[d][5] і Завод аўтамабільных прычэпаў і кузавоў МАЗ-Купава[d][5] |
Сайт | maz.by (англ.) (руск.) |
ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — беларускі вытворца грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў, а таксама спецыяльнай тэхнікі і прычэпаў.
Заснаваны 9 жніўня 1944 г. пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны аб арганізацыі аўтазборачнага завода ў Мінску.
Адначасова з будаваннем завода, у кастрычніку 1944 г. пачынаецца зборка грузавых машын GMC и Studebaker з вузлоў і дэталей, якія паступалі па ленд-лізу. Вырабленыя аўтамабілі адразу ж адпраўлялі на фронт. Зборка спынена ў кастрычніку 1946 г. За два гады было сабрана 18174 аўтамабіля.
У красавіку 1946 г. быў асвоены выпуск прычэпаў.
У 1947 годзе на заводзе пачаўся выпуск грузавых аўтамабіляў. Першымі машынамі, якія выйшлі з цэха 7 лістапада 1947 года, сталі 6-тонныя самазвалы МАЗ-205, створаныя яшчэ на Яраслаўскім аўтазаводзе.
Да канца 1950 г. завод знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва, таму на прадпрыемстве займаліся толькі зборкай машын і вытворчасцю драўляных кабін. Амаль 75 % камплектуючых агрэгатаў паступала ў Мінск з Яраслаўля. І толькі ў 1951 г. ў эксплуатацыю былі запушчаныя асноўныя вытворчыя магутнасці завода.
На грузавікі серыі «200» ў 1959 і 1964 гадах прыйшоўся выпуск 100- і 200-тысячнага аўтамабіля маркі «МАЗ».
У 1950 г. на МАЗе было створана канструктарскае бюро звышцяжкіх грузавых аўтамабіляў, якое ўзначаліў вядомы канструктар Барыс Львовіч Шапашнік. Пад яго кіраўніцтвам 17 верасня 1950 г. быў сабраны першы 25-тонны кар’ерны самазвал МАЗ-525. У 1957 г. пачаўся выраб трохвосевай машыны МАЗ-530 грузападымальнасцю 40 тон. З 1956 г. МАЗ выпускаў таксама спецыяльныя колавыя машыны: будаўнічы МАЗ-528 і аэрадромны цягач МАЗ-541. У праграму таксама ўваходзілі аднавосевыя цягачы МАЗ-529В і МАЗ-531 для буксіроўкі скрэпераў.
Наступным важным этапам стала стварэнне заводам цяжкіх грузавікоў з бескапотнай кампаноўкай. Яшчэ ў 1958 годзе на МАЗе сабралі першыя ўзоры машын новага пакалення МАЗ-500, але толькі ў 1965 г., пасля рэканструкцыі завода, разгарнулася іх серыйная вытворчасць. Базавым варыянтам стаў бартавы 7,5-тонны МАЗ-500 з колавай базай 3850 мм.
У 1970 г. адбылася мадэрнізацыя 500-га сямейства. Колавая база бартавой мадэлі МАЗ-500А ўзрасла на 100 мм, грузападымальнасць павялічылася да 8 т.
Пакаленне МАЗаў 1977-89 гадоў (МАЗ-5335 і мадыфікацыі) прадстаўляла сабой набор розных пераходных камбінацый з шасі 500-й серыі, і адрознівалася толькі абліцоўваннем кабіны і суцэльнаметалічнай грузавой платформай.
У канцы 1970-х распрацована новае — трэцяе пакаленне МАЗ. Першым у серыйнай вытворчасці ў 1978 г. з’явіўся седлавы цягач МАЗ-6422 (6x4). Пераход на новае пакаленне практычна завяршыўся да 1985 г. Базавымі сталі седлавыя цягачы МАЗ-54322 і МАЗ-64227.
У 1988 г. пачалося супрацоўніцтва з нямецкай фірмай MAN, чые 360-моцныя рухавікі былі ўпершыню ўстаноўлены на цягачы МАЗ-54326 і МАЗ-64226.
У 1988 г. на Парыжскім аўтасалоне завод прадставіў вопытны прататып — аўтапоезд МАЗ-2000 «Перабудова» даўжынёй 15 метраў з сілавымі агрэгатамі, размешчанымі ўнутры паваротнай каляскі пад высокай абцякальнай кабінай.
14 красавіка 1989 г. быў сабраны 1000000 грузавік. Ім стаў цягач МАЗ-6422.
Пераход да эканамічных рэформ пачатку 90-х гадоў адзначыўся буйнымі эканамічнымі і палітычнымі ўзрушэннямі, якія паставілі МАЗ на грань катастрофы. У далейшым МАЗ змог аднавіць сілы, мадэрнізаваць свае папярэднія грузавікі і стварыць новае чацвёртае пакаленне. На іх з’явіліся больш сучасныя агрэгаты, АБС у прывадзе тармазоў, процібуксовачнай сістэма ASR. Нараўне з расійскімі рухавікамі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў ўсё шырэй сталі выкарыстоўвацца нямецкія маторы MAN, амерыканскія Cummins, англійскія Perkins.
15 чэрвеня 1992 г. была падпісана дамоўленасць паміж Мінскім Аўтамабільным Заводам і нямецкай аўтобуснай фірмай Неаплан (Neoplan), на падставе якой МАЗу была перададзена ліцэнзія на вытворчасць гарадскога аўтобуса Neoplan 4014 і турыстычнага лайнера Neoplan 316SHD. Былі перададзены таксама зборачныя прыстасаванні і тэхнічная дакументацыя. Першыя шэсць нізкападлогавых аўтобусаў былі сабраныя з нямецкіх машына-камплектаў ў 1993 года на плошчах Мінскага завода колавых цягачоў[6]. Першая пастаўка аўтобусаў МАЗ у прамыслова значных аб’ёмах адбылася ў 1997 г.
11 сакавіка 1997 г. з канвеера сышоў першы двухвосевы седлавы цягач сямейства «5440» чацвёртага пакалення. Пачатак новаму трохвосеваму пакаленню даў седлавы цягач МАЗ-6430 для 46-тонных аўтацягнікоў.
10 снежня 1997 года ў Мінску была падпісана дамова аб стварэнні сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства ЗАТ «МАЗ-МАН». Першай прадукцыяй новага прадпрыемства сталі двухвосныя седлавыя цягачы МАЗ-MAN-543265 і МАЗ-MAN-543268[7]. Машыны ўяўлялі сабой шасі МАЗ-5432 з рухавіком MAN, каробкай перадач ZF і кабінай ад MAN F2000. На МАЗ-MAN-543265 усталёўваўся рухавік D 2866 LF 21 (370 к.с., Euro-1), на МАЗ-MAN-543268 — D 2866 LF 20 (400 к.с., Euro-2). У красавіку 1998 года быў сабраны першы грузавік. Зборка ажыццяўлялася не на канвееры, а на асобных участках-пастах, дзе стаялі некалькі чалавек, якія адзін за адным паступова ўсталёўвалі на машыну ўсе вузлы і агрэгаты. На 45 адсоткаў першы аўтамабіль складаўся з імпартных камплектуючых. Нямецкімі былі матор, кабіна ў поўнай камплектацыі і стандартнай афарбоўцы, каробка перадач, счапленне, шэраг пнеўмаэлементаў і інш. Раму, масты, пярэднюю вось, сядло вырабілі на МАЗе. У кастрычніку 1998 года на «МАЗ-МАНе» пачаў працу свой зборачны канвеер[8].
У 1999 г. завод прадставіў сярэднетанажны грузавік МАЗ-4370 з дызелем Д-245.9 (136 к.с.) Мінскага маторнага завода. Яго вытворчасць пачалася ў сакавіку 2000 г.
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
|
У пачатку 2010-х абмяркоўвалася стварэнне сумеснага прадпрыемства з расійскім вытворцам «КАМАЗ». У 2011 годзе брытанская аўдытарская кампанія Ernst&Young правяла ацэнку рынкавага кошту МАЗа, якая склала $800 млн[17].
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Аб’ём вытворчасці за 2020 год склаў 10762 адзінкі. Асноўныя экспартныя рынкі: Расія (рэалізавана 5275 машын, у тым ліку 3991 грузавы аўтамабіль і 805 адзінак пасажырскай тэхнікі) і Украіна (рэалізаваныя 1012 грузавых аўтамабіляў і 354 адзінкі пасажырскай тэхнікі, 110 прычэпаў, доля на ўкраінскім рынку склала 21,7 %)[18].
21 чэрвеня 2021 года Мінскі аўтамабільны завод (а таксама яго дырэктар Іванковіч) быў унесены ў санкцыйны спіс ЕС[19][20]. Таксама МАЗ і Іванковіча ў санкцыйныя спісы ўключылі Канада[21][22], Швейцарыя[23][24]. 6 ліпеня 2021 года да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[25].
24 сакавіка 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна Мінскага аўтамабільнага завода і яго дырэктара Валерыя Іванковіча[26][27]. 27 траўня 2023 года Украіна таксама ўвяла санкцыі супраць завода[28].
Сярэднетанажныя | МАЗ-4371 |
МАЗ-4571 |
МАЗ-4381 | МАЗ-4581 |
---|---|---|---|---|
4х2 | МАЗ-5340 |
МАЗ-5440 |
МАЗ-5550 | |
6х4 | МАЗ-6312 |
МАЗ-6430 |
МАЗ-6501 |
МАЗ-6513 |
6х6 | МАЗ-6302 |
МАЗ-6318 | ||
8х4 | МАЗ-6516 | |||
8х8 | МАЗ-6526 |
МАЗ-103 | ||||
---|---|---|---|---|
МАЗ-203 |
МАЗ-206 |
МАЗ-226 |
МАЗ-215 |
МАЗ-216 |
МАЗ-231 |
МАЗ-232 |
МАЗ-251 |
МАЗ-257 | |
МАЗ-303 | ||||
МАЗ-171 |
МАЗ-271 |
МАЗ-203Т |
---|
МАЗ-281 |
МАЗ-3650 |
---|
У 1987—1992 гг МАЗ удзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы па кальцавых гонках на грузавіках[29]. Апошнім выступленнем кальцавога МАЗа стаў этап чэмпіянату свету ў Францыі, дзе Генадзь Драпкін заняў другое месца. Але па вяртанні дадому каманда была расфарміравана, праект закрыты, машына разукамплектавана, а пазней распілавана на металалом.
У 1999—2001 гг каманда «МАЗ-Яравіт» удзельнічае ў чэмпіянаце Еўропы па трак-трыяле. У 2000 годзе экіпаж Пётр Орсік / Дзмітрый Кніга стаў пераможцам чэмпіянату. У 2001-м экіпаж паўтарыў сваё дасягненне[30].
З 2010 года каманда Мінскага аўтамабільнага завода — «МАЗ-СПОРТаўта» — прымае ўдзел у міжнародных ралі-рэйдах «Шаўковы шлях», «Дакар», «Золата кагана» і інш.
Мінскі аўтамабільны завод у розныя гады ўзначальвалі: