Міністр замежных спраў Літвы (літ.: Užsienio reikalų ministras) — міністэрская пасада ва ўрадзе Літвы, кіраўнік Міністэрства замежных спраў, які ўдзельнічае ў фарміраванні знешняй палітыкі Літвы, прадстаўляе інтарэсы Літвы і яе грамадзян, абараняе іх правы. Міністэрства замежных спраў Літвы створана 4 лістапада 1918 года, неўзабаве па абвяшчэнні незалежнасць дзяржавы. Цяперашні міністр замежных спраў — Лінас Антанас Лінкявічус.