Міхай Бенюк | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1907[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1988[2] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, псіхолаг |
Жанр | Proletkult[d][4] і сацыялістычны рэалізм |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхай Беню́к (рум.: Mihai Beniuc; нар. 20 лістапада 1907, в. Себіш, жудзец Арад, Румынія — 24 чэрвеня 1988) — румынскі паэт і празаік. Акадэмік Румынскай АН (з 1955).
Нарадзіўся ў сям’і Анастасіі і Весяліна Бенюкоў. Літаратурную дзейнасць пачаткаў у 1926 годзе ў школьнай газеце «Laboremus» (лац. давайце працаваць). У 1931 скончыў Клужскі ўніверсітэт па спецыяльнасці псіхалогія, сацыялогія і філасофія, працаваў у ім старшым выкладчыкам.
У 1946—1948 гадах Бенюк займаў пасаду культурнага саветніка ў Маскве, вярнуўшыся ў Румынію, жыў у Бухарэсце.
У 1965 годзе страціў пасаду прэзідэнта Саюза пісьменнікаў, стаў прафесарам заафізіялогіі у Бухарэсцкім універсітэце.
У духу рэвалюцыйнага рамантызму напісаны зборнікі «Песні пагібелі» (1938), «Новыя песні» (1940), «Згублены горад» (1943). Філасофскі роздум пра новы час, гісторыю чалавецтва і яго культуру, месца чалавека ў Сусвеце, жыццё і смерць у кнігах «Яблыня пры дарозе» (1954), «Матэрыя і мары» (1961), «Мазаіка» (1968), «Светачы на сутонні», «Этапы» (абедзве 1970), «Краіна ўспамінаў» (1976). Аўтар раманаў «На вастрыі нажа» (1959), «Прыглушаны выбух» (1971), п’ес, публіцыст, артыкулаў.