Міхаіл Яфімавіч Нікалаеў

Міхаіл Яфімавіч Нікалаеў
якуцк.: Дьэкиим уола Ньукулаайап Мэхээлэ
руск.: Михаил Ефимович Николаев
1-ы Намеснік старшыні Федэральнага сходу Савета Федэрацыі Расійскай Федэрацыі
2-і Прэзідэнт Рэспублікі Саха (Якуція)
20 снежня 1991 — 21 студзеня 2002
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Вячаслаў Анатольевіч Штыроў
Сцяг11-ы Старшыня Вярхоўнага Савета Якуцкай АССР/Якуцкай ССР
25 красавіка 1990 — 27 снежня 1991
Папярэднік Клімент Ягоравіч Іваноў
Пераемнік Пасада скасавана
Сцяг9-ы Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Якуцкай АССР
8 снежня 1989 — 25 красавіка 1990
Папярэднік Люлія Мікалаеўна Грыгор'ева
Пераемнік Пасада скасавана

Нараджэнне 13 лістапада 1937(1937-11-13)
Смерць 4 жніўня 2023(2023-08-04)[1][2] (85 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні руск.: Михаил Ефимович Николаев
Партыя КПСС (да 1991 года)
Член у
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Яфімавіч Нікалаеў (якуцк.: Эпиим уола Мэхээлэ Ньукулаайап; нар. 13 лістапада 1937 года, Акцёмцы, Арджанікідзаўскі раён, Якуцкая АССР) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы Прэзідэнт Рэспублікі Саха (Якуція) (19912002), намеснік Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі (20022010), Дзяржаўны саветнік Рэспублікі Саха (Якуція) (з 2010 года), дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі VI склікання2011 года).

Міхаіл Нікалаеў нарадзіўся 13 лістапада 1937 года ў Акцёмскім наслегу Арджанікідзаўскага раёна Якуцкай АССР.

Працоўную дзейнасць пачаткаў у 1961 годзе пасля сканчэння Омскага дзяржаўнага ветэрынарнага інстытута ў якасці ветэрынарнага лекара ў Жыганскім улусе. Потым перайшоў на камсамольскую працу: першы сакратар Жыганского райкама камсамола, загаднік аддзелам камсамольскіх органаў Якуцкага абкама камсамола, першы сакратар Якуцкага гарадскога камітэта камсамола.

Чалец КПСС з 1963 года да яе забароны ў жніўні 1991 года.

З 1969 па 1971 год вучыўся ў Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК КПСС.

З 1975 па 1979 гг. — намеснік Старшыні Савета Міністраў ЯАССР.

З 1979 па 1985 гг. — міністр сельскай гаспадаркі рэспублікі. Гэта быў перыяд, калі рэспубліка выйшла на перадавыя пазіцыі ў Расійскай Федэрацыі па вытворчасці сельскагаспадарчых прадукцый, распачаты новыя і адважныя распачынанні ў лугаўніцтве, насенняводстве і па іншых кірунках.

З 1985 па 1989 гг. — сакратар Якуцкага абкама КПСС, курыраваў пытанні аграпрамысловага комплексу.

У снежні 1989 г. быў абраны Старшынём Прэзідыума Вярхоўнага Савета ЯАССР.

У красавіку 1990 г. абраны Старшынём Вярхоўнага Савета рэспублікі. Дэпутат Вярхоўнага Савета ЯАССР IX—XI скліканняў і народны дэпутат Якуціі XII склікання.

Працоўную дзейнасць пачаткаў у 1961 годзе пасля сканчэння Омскага дзяржаўнага ветэрынарнага інстытута ў якасці ветэрынарнага лекара ў Жыганскім улусе. Потым перайшоў на камсамольскую працу: першы сакратар Жыганскага райкама камсамола, загаднік аддзелам камсамольскіх органаў Якуцкага абкама камсамола, першы сакратар Якуцкага гарадскога камітэта камсамола.

20 снежня 1991 г. абраны першым Прэзідэнтам Якуціі, атрымаўшы 76,7 % галасоў выбарцаў. 16 студзеня 1992 года М. Я. Нікалаеў адначасна ўзначаліў і ўрад рэспублікі. 16 мая 1992 года Якуцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЯССР) была пераназвана ў Рэспубліку Саха (Якуція).

У 1996 годзе пераабраны на другі тэрмін, набраўшы 58,96 % галасоў выбарцаў.

Член Савета Федэрацыі першага і другога скліканняў. 28 студзеня 2002 года прызначаны прадстаўніком у Савеце Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі ад Урада Рэспублікі Саха (Якуція). Абраны намеснікам Старшыні Савета Федэрацыі. У лютым 2007 года Прэзідэнт Рэспублікі Саха (Якуція) В. А. Штыроў ізноў прызначыў М. Я. Нікалаева прадстаўніком Урада Рэспублікі Саха (Якуція) у Савеце Федэрацыі. Член Камітэта Савета Федэрацыі па сацыяльнай палітыцы, член Камісіі Савета Федэрацыі па кантролі за забеспячэннем дзейнасці Савета Федэрацыі.

Зноскі

  1. https://tass.ru/obschestvo/18449867 Праверана 5 жніўня 2023.
  2. https://yakutiamedia.ru/news/1557810/ Праверана 28 лістапада 2024.