Навум Ільіч Ахіезар | |
---|---|
руск.: Наум Ильич Ахиезер | |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1901[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1980[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз, функцыянальны аналіз, тэорыя набліжэнняў[d] і тэорыя функцый[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1936) |
Навуковае званне | прафесар (1941), член-карэспандэнт Усеўкраінскай Акадэміі Навук (1934) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дзмітрый Аляксандравіч Гравэ[d] |
Член у | |
Узнагароды |
PL Chebyshev Gold Medal[d] (1948) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Навум Ільіч Ахіезар (6 сакавіка 1901, Чэрыкаў — 3 чэрвеня 1980, Харкаў) — савецкі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1941). Член-карэспандэнт Усеўкраінскай Акадэміі Навук (1934). Лаўрэат прэміі імя П. Чабышова АН СССР (1949). Узнагароджаны медалём Л. Эйлера АН СССР (1957). Брат Аляксандр - вядомы фізік-тэарэтык.
Нарадзіўся ў сям'і земскага лекара, атрымаў сярэднюю адукацыю (7 класаў гімназіі, 1918); выкладаў матэматыку і фізіку ў працоўнай школе. Скончыў КНУ (1923) і аспірантуру (1928). У гэтым жа годзе адкрыў глыбокую сувязь паміж задачай аб знаходжанні палінома, які найменш адхіляецца ад нуля, і функцыяй Грына. У 1928-1933 адначасова працаваў у кіеўскіх інстытутах. З кастрычніка 1933 года да верасня 1941 — прафесар, загадчык кафедры тэорыі функцый і адначасова ў 1935—1940 — дырэктар Інстытута матэматыкі Харкаўскага ўніверсітэта, дзе пад кіраўніцтвам С. Бернштэйна распрацаваў канструктыўную тэорыю функцый; адначасова па сумяшчальніцтве - загадчык кафедры матэматыкі і тэарэтычнай аэрадынамікі Харкаўскага авіяцыйнага інстытута. З кастрычніка 1941 па кастрычнік 1943 — прафесар, загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі Казахстанскага горна-металургічнага інстытута (Алма-Ата), паралельна працаваў у іншых ВНУ, дзе працягваў займацца праблемамі тэорыі функцый. З лістапада 1943 па красавік 1947 — прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі Маскоўскага энергетычнага інстытута. З верасня 1947 да красавіка 1950 — дырэктар Інстытута матэматыкі пры Харкаўскім універсітэце, дзе стварыў магутны калектыў матэматыкаў. З верасня 1947 да верасня 1955 — загадчык кафедры тэорыі і матэматычнай фізікі Харкаўскага політэхнічнага інстытута, застаючыся прафесарам Харкаўскага ўніверсітэта па сумяшчальніцтве. З верасня 1955 па жнівень 1961 — зноў загадчык кафедры тэорыі функцый, пасля матэматычнай фізікі (1963—1974) Харкаўскага ўніверсітэта, дзе працаваў прафесарам да канца жыцця. У 1961—1963 — загадчык аддзела, з 1963 — старшы навуковы супрацоўнік, з 1970 — навуковы кансультант Фізіка-тэхнічнага інстытута нізкіх тэмператур АН УССР (Харкаў). З 1947 на працягу многіх гадоў узначальваў Харкаўскае матэматычнае таварыства; рэдагаваў яго часопіс. Ахіезэр - выбітны прадаўжальнік пачатага яшчэ П. Чабышовым і С. Бернштэйнам кірунку ў тэорыі набліжэнняў функцый. Яму належаць выдатныя вынікі ў тэорыі апраксімацыі, праблеме момантаў, тэорыі інтэгральных ураўненняў, тэорыі функцый комплекснага пераменнага. У навуковых працах гарманічна спалучаў класічныя тэорыі функцый комплекснага пераменнага з сучаснымі метадамі функцыянальнага аналізу. Гэта дало магчымасць Ахіезэру вырашыць шэраг цяжкіх задач: задача пра паліном з некалькімі фіксаванымі каэфіцыентамі, якія менш адхіляюцца ад нуля на інтэрвале або сістэме інтэрвалаў; задачу аб важкай апраксімацыі паліномамі і іншыя. Прапанаваў метад рашэння зваротнай задачы спектарнага аналізу для важных класаў спектральных шчыльнасцей. Пазней гэты метад атрымаў удалае прымяненне, што дазволіла знайсці рашэнне шэрагу нелінейных ураўненняў матэматычнай фізікі. Ахіезэру належаць выдатныя заслугі ў стварэнні Харкаўскай матэматычнай школы.