Няманя Відзіч

Футбол
Няманя Відзіч
Агульная інфармацыя
Мянушка Віда
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1981(1981-10-21)[1][2] (43 гады)
Грамадзянства Сцяг Сербіі Сербія
Рост 190 кг
Вага 88 см
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1989—1993 Сцяг Югаславіі Адзінства (Ужыцэ)
1994—1996 Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія Слабада (Ужыцэ)
1996—2000 Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія Црвена Звезда
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2004 Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія Црвена Звезда 67 (12)
2000—2001  Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія Спартак (Субаціца) 27 (6)
2004—2006 Сцяг Расіі Спартак (Масква) 39 (4)
2006—2014 Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд 211 (15)
2014—2016 Сцяг Італіі Інтэрнацыянале 23 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія Югаславія 3 (0)
2002—2006 Сцяг Сербіі і Чарнагорыі Сербія і Чарнагорыя 17 (1)
2006—2011 Сцяг Сербіі Сербія 36 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Няманя Відзіч (сербск.: Немања Видић; 21 кастрычніка 1981 года, Ужыцэ, Югаславія) — сербскі футбаліст, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі. Перш за ўсё вядомы па выступам за англійскі «Манчэстэр Юнайтэд», капітанам якога раней з’яўляўся.

Няманя Відзіч нарадзіўся ў сям’і Драгалюба, былога працаўніка меднай фабрыкі, і Зоры, якая працавала ў банку. Ён пачаў займацца футболам ва ўзросце 7 гадоў. Разам са сваім старэйшым братам Душанам Няманя трэніраваўся ў мясцовым клубе «Адзінства». Відзіч хутка прагрэсаваў, і ўжо ва ўзросце 12 гадоў перайшоў у іншы клуб, «Слабада».

Таленавітага іграка запрыкмецілі скаўты «Црвены Звезды», якая запрасіла абаронцу да сябе. Незадоўга да свайго 15 года нараджэння, Відзіч падпісаў моладзевы кантракт з «Црвенай Звездай». З 2000 года ён пачаў выступаць на прафесійным узроўні, правёўшы сезон 2000/01 у арэндзе ў клубе «Спартак» з Субаціцы. Ужо ў наступным сезоне ён вярнуўся ў «Црвену Звезду», у якой хутка заваяваў месца ў аснове і пачаў рэгулярна выступаць у чэмпіянаце Югаславіі. У сезоне 2001/02 Відзіч стаў уладальнікам Кубка Югаславіі[3], а праз некаторы час быў абраны капітанам клуба.

У ліпені 2004 года Відзіч перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Спартак». Сума трансферу не выкрывалася, аднак, паводле некаторых крыніц, Відзіч стаў самым дарагім абаронцам у гісторыі РФПЛ на той момант.

Пасля 1,5 сезонаў у маскоўскім «Спартаку» Відзіч перайшоў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Юнайтэд». «Юнайтэд» выяўляў цікавасць да таленавітага сербскага абаронцы яшчэ з лета 2003 года[4], але трансфер адбыўся толькі праз два з паловай гады, 5 студзеня 2006 года. Сума пераходу, як паведамляецца, склала каля 7 млн фунтаў.

У сезоне 2006/07 Відзіч трывала заваяваў месца ў аснове каманды, сфарміраваўшы ў цэнтры абароны магутную звязку з Рыа Фердынандам, якая стала ў далейшым адной з наймацнейшых у англійскім футболе[5]. Свой першы гол за «Юнайтэд» Відзіч забіў 14 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць «Уігана», які «чырвоныя д’яблы» выйгралі з лікам 3:1[6]. 4 лістапада Відзіч зноў адзначыўся голам, на гэты раз у браму «Портсмута». 8 лістапада 2007 года Няманя падпісаў новы кантракт з клубам, падоўжыўшы яго на два гады, да 2012 года[7]. У лютым 2011 года Відзіч стаў капітанам каманды, пасля таго як Гары Невіл скончыў сваю кар’еру. У сезоне 2010/11 абаронца быў абраны найлепшым іграком Прэм’ер-лігі. У снежні 2011 года ў матчы супраць «Базеля» Відзіч атрымаў разрыў звязак калена і выбыў на паўгода[8]. Ігрок вярнуўся на поле ў жніўні 2012 года, але затым зноў выбыў на 2 месяцы з-за аперацыі на меніску калена правай нагі.

5 сакавіка 2014 года «Інтэрнацыянале» абвясціў пра тое, што Відзіч з сезону 2014/15 будзе выступаць за італьянскі клуб, пасля таго як у ліпені 2014 года скончыцца кантракт з «Юнайтэд»[9]. Аднак, у «Інтэрнацыянале» не здолеў замацавацца ў аснове, а пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Раберта Манчыні канчаткова асеў на лаўцы. 18 студзеня 2016 кантракт Відзіча з міланскім клубам быў разарваны[10].

29 студзеня 2016 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[11].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

17 ліпеня 2006 года Відзіч ажаніўся з Ганнай Іванавіч, студэнткай факультэта эканомікі Бялградскага ўніверсітэта (не блытаць з аднайменнай сербскай тэнісісткай). У пары нарадзіўся сын Лука[12]. 27 мая 2009 года ў пары нарадзіўся другі сын — Стэфан. Акрамя таго яны маюць трэцяга сына, якога клічуць Петарам.

Црвена Звезда:

Манчэстэр Юнайтэд:

Зноскі