![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Нікаля Себасцьян Анелька | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушкі | Ніка, Маўклівы забойца, Качэўнік (Nomad), Бука (Le Sulk) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 сакавіка 1979[1][2][…] (45 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер моладзевага складу | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Нікаля́ Себасцья́н Анелька́ (фр.: Nicolas Sébastien Anelka, французскае вымаўленне [nikɔla anɛlka]; нар. 14 сакавіка 1979, Версаль, Францыя) — французскі прафесійны футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (1998—2010). Бацькі Нікаля, Маргарыта і Жан-Філіп — выхадцы з Марцінікі, якія прыехалі ў Францыю ў 1974 годзе.
Сваю кар’еру Анелька пачаў у французскім ПСЖ, з якога ў 17-гадовым узросце пераехаў у «Арсенал» у пачатку 1997 года.
На «Хайберы» малады форвард прадэманстраваў моцны футбол і ўменне забіваць, якое дапамагло клубу зрабіць чэмпіёнскі дубль у 1998 годзе. У фінале Кубка Англіі Нікаля забіў мяч у вароты «Ньюкасла».
Праз год Нікаля перайшоў у «Рэал» за 23 мільёны фунтаў стэрлінгаў. І «Арсенал», і сам Анелька былі здаволены ўгодай. У свой адзіны сезон у Іспаніі Нікаля паспеў выйграць Лігу чэмпіёнаў, двойчы забіўшы ў паўфінале ў вароты «Баварыі».
Правёўшы толькі 12 месяцаў на «Сант’яга Бернабеу», Анелька вярнуўся ў ПСЖ і за 18 месяцаў забіў у новым клубе 18 мячоў, а потым адправіўся ў арэнду ў «Ліверпул», дзе трэнерам працаваў яго суайчыннік Жэрар Улье. На «Энфілдзе» Анелька не стаў іграком асноўнага складу, і гэта стала прычынай яго пераезду ў «Манчэстэр Сіці» пад кіраўніцтва Кевіна Кігана.
У складзе «гараджан» Анелька забіваў рэгулярна: за два з паловай года 46 мячоў. Пенальці, які Анелька зарабіў і сам жа рэалізаваў у кастрычніку 2004 года, у вароты свайго цяперашняга клуба, стаў прычынай адзінага паражэння «Чэлсі» ў сезоне, калі «Чэлсі» ўпершыню выйгралі чэмпіянат пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью.
Поспех спадарожнічаў Анелька і ў «Фенербахчэ». Ён забіваў у сярэднім у кожным трэцім матчы, уразіўшы тым самым Сэма Элардайса, які паклікаў Нікаля ў «Болтан» у пачатку сезону 2006/07.
У «Болтане» Нікаля гуляў як нідзе больш. За паўтары гады ў «Болтане» Нікаля згуляў 53 матчы, і забіў 22 мячы, з-за чаго і выявіў цікавасць да футбаліста лонданскі «Чэлсі».
11 студзеня 2008 года Анелька быў выкуплены «Чэлсі» з «Болтана» за 14 мільёнаў фунтаў, і падпісаў кантракт на 3,5 года.
3 снежня 2011 года пасля перамогі «Чэлсі» супраць «Ньюкасла» трэнер «сініх» Андрэ Вілаш-Боаш у сродках масавай інфармацыі пацвердзіў, што Анелька будзе вольны, каб пакінуць «Чэлсі» ў студзені. 12 снежня «Чэлсі» пацвердзіў, што Анелька перайдзе ў кітайскі клуб «Шанхай Шэньхуа». Пазней стаў гуляючым трэнерам кітайскага клуба. У студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду «Ювентусу», а ўлетку таго ж года вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком «Вест Бромвіча». У верасні 2014 года далучыўся да індыйскага клуба «Мумбаі Сіці». У студзені 2015 года планаваў перайсці ў алжырскі клуб «Хусейн Дэй», аднак пераход не адбыўся, і пазней Анелька вярнуўся ў «Мумбаі Сіці», дзе стаў галоўным гуляючым трэнерам. Па заканчэнні сезону 2015 пакінуў індыйскі клуб і завяршыў кар’еру.
Апошнія дзесяць гадоў Анелька з’яўляецца сталым іграком зборнай Францыі, за якую ён правёў 43 матчу і забіў 11 мячоў. Анелька быў у складзе зборнай, якая стала ў 2000 годзе чэмпіёнам Еўропы. Апошні матч за зборную ён правёў у лістападзе.
Падчас выступаў у Азіі за «Шанхай Шэньхуа» і «Мумбаі Сіці» некаторы час быў таксама гуляючым трэнерам.
У лістападзе 2018 года атрымаў трэнерскую пасаду ў «Лілі» для працы з маладымі футбалістамі, пераважна нападнікамі[3].
«Арсенал»
«Рэал Мадрыд»
«Пары Сен-Жэрмен»
«Фенербахчэ»
«Чэлсі»
«Ювентус»
Зборная Францыі
Усяго жа за час вандравання француза па еўрапейскіх клубах на адчэпныя было выдаткавана 86 мільёнаў фунтаў. Пры гэтым у першы раз Анелька перайшоў у 1997 годзе з ПСЖ у «Арсенал» за 500 000 фунтаў.