Павуці́ннік слізісты, таксама Слімак[1] (Cortinarius mucosus) — неядомы (з-за павышанага назапашвання ртуці) шапкавы грыб з роду Павуціннік (Cortinarius) сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae).
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка ў форме шырокага званочка, потым паўраспасцёртая, нятоўстая, дыяметрам да 5—8 см, пакрытая сліззю, афарбавана ў аранжава-чырвоны колер. Край шапкі хвалісты, часта надарваны. Пласцінкі прырослыя, звілістыя, бледна-карычневыя. Мякаць шчыльная, белая, без асаблівага паху і смаку. Ножка цыліндрычная, даўжынёй 4—12 см і 1—2 см у дыяметры, гладкая, бялёсая або крыху вохрыстага колеру, пакрытая слізістымі рэшткамі пакрывала.
Грыб расце ў хваёвых лясах. Утварае мікарызу з хвояй. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—верасні, групамі або паасобку.
Зноскі
- ↑ Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.