Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—10 см, у маладых грыбоў паўшарападобная, потым пляскатая, па краі іншы раз з трэшчынкамі, сухая, жаўтавата-бураватая, з ружовым адценнем, укрытая тонкім мучністым налётам. Мякаць шчыльная, белая, пасля жаўцее, амаль без паху. Пласцінкі прырослыя, брудна-жаўтаватыя, бураватыя, з зубчастым краем. Ножка даўжынёй 4—8 см і 1—1,5 см у дыяметры, цыліндрычная або каля асновы расшыраная, суцэльная, жаўтаватая, з буйным белавата-жоўтым кольцам. Споры эліпсападобныя, жоўтыя, барадаўчатыя.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 120. — 192 с. — 60 000 экз.