У японскім флоце падчас Другой сусветнай вайны былі падводныя лодкі вялікіх памераў, здольныя транспартаваць да некалькіх лёгкіх гідрасамалётаў (падобныя падводныя лодкі таксама будаваліся ў Францыі). Самалёты захоўваліся ў складзеным выглядзе ў адмысловым ангары ўнутры субмарыны. Узлёт ажыццяўляўся ў надводным становішчы лодкі, пасля вываду самалёта з ангара і зборкі. На палубе ў насавой частцы субмарыны меліся спецыяльныя палазы катапульты скарочанага старту, з якіх самалёт паднімаўся ў неба. Пасля завяршэння палёту самалёт прывадняўся і прыбіраўся назад у гараж лодкі.
У верасні 1942 года самалет Yokosuka E14Y, узляцеўшы з лодкі I-25, здзейсніў налёт на тэрыторыю штата Арэгон (ЗША), скінуўшы дзве 76-кілаграмовыя запальныя бомбы, якія, як меркавалася, павінны былі выклікаць шырокія пажары ў лясных масівах, чаго, аднак, не адбылося, і эфект быў нязначным. Але нападзенне мела вялікі псіхалагічны эфект, бо не быў вядомы спосаб атакі. Гэта быў адзіны выпадак бамбардзіроўкі кантынентальнай часткі ЗША за ўсю вайну.
Два апошнія тыпы былі прызначаныя для ўдараў па Панамскіх шлюзах, але пра іх баявое ўжыванне як авіяносцаў няма звестак.
Пасля страты цяжкаўзброенай лодкі HMS M1 і абмежаванняў на ўзбраенне субмарын, уведзеных Вашынгтонскім марскім пагадненнем у 1922 годзе, астатнія ПЛ тыпу «М» былі пераабсталяваны для іншых мэтаў. У 1928 лодка HMS M2 была абсталявана воданепранікальным ангарам і паравой катапультай і была прыстасаваная для ўзлёту і пасадкі невялікіх гідрасамалётаў. Субмарына і яе самалёт маглі выкарыстоўвацца ў разведвальных мэтах у авангардзе флоту. У 1932 M2 патанула недалёка ад Портленда, і Брытанскі ВМФ адмовіўся ад падводных авіяносцаў.
ПЛ Сюркуф 1930 года пабудовы загінула ў 1942 годзе. Была абсталявана лёгкім гідрапланам у ангары для разведвальнай службы і карэкціроўкі агню галоўнага калібра падлодкі — 203-міліметровых гармат.
У 1937 годзе ў ЦКБ-18 пад кіраўніцтвам Б. М. Малініна вялася распрацоўка падводных лодак XIV біс серыі (праект 41а), якія планавалася абсталёўваць гідрасамалётам «Гідра-1» (СПЛ, Самалет для Падводнай Лодкі), распрацаваным у АКБ а. Н. В. Чацверыкова ў 1935 годзе. Ангар на лодцы праектаваўся 2,5 метраў у дыяметры і 7,5 метраў у даўжыню. Самалёт меў палётную масу 800 кг і хуткасць да 183 км/гадз. Падрыхтоўка самалёта да палёту павінна была займаць каля 5 хвілін, складванне пасля палёту — каля 4 хвілін. Праект рэалізаваны не быў.
У сучасным падводным караблебудаванні падводная авіяцыя не выкарыстоўваецца. У СССР быў распрацаваны праект разведвальнага верталёта Ка-56 «Аса», прыстасаванага да транспарціроўкі ў тарпедным апараце. У серыю праект не пайшоў з-за адсутнасці ў СССР прыдатных ротарных рухавікоў.
У ЗША распрацоўваюцца БПЛА для падлодак, у прыватнасці, стратэгічных ракетаносцаў тыпу «Агая», якія паступова выводзяцца з баявой службы; яны маюць 24 ракетныя шахты дыяметрам 2,4 м кожная.