Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Памплона (ісп.: Pamplona, баскск.: Iruñea, лац.: Pompaelo, Pompelon, Pompeiopolis, Pampilona) — сталіца аўтаномнай вобласці Навара на поўначы Іспаніі, адзін з найстаражытнейшых гарадоў краіны. Знаходзiцца ля падножжа Заходніх Пірэнэяў, на рацэ Арзе (прытоку Арагона).
Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Куэнка-дэ-Памплона.
Найбольш вядомае свята ў Памплоне — Сан-Ферміна, якое праходзіць штогод з 6 па 14 ліпеня (увекавечаны ў рамане Эрнэста Хэмінгуэя «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)»).
У горадзе маецца два ўніверсітэта: Універсітэт Навары і Публічны ўніверсітэт Навары. Археалагічная і мастацкая спадчына правінцыі прадстаўлена ў Музеі Навары. З 2004 года ў Памплоне праходзіць штогадовы міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Пунта дэ віста». Памплона таксама славіцца сваім энсьера.