Прэм’ер-міністр Харватыі | |
---|---|
Пасаду займае Андрай Пленкавіч | |
Узначальвае | |
Прызначаецца | прэзідэнт Харватыі[d] |
Пасада з’явілася | 30 мая 1990 |
vlada.hr |
Прэм’ер-міністр Харватыі — кіраўнік урада Харватыі. Афіцыйная назва: «Старшыня Урада Рэспублікі Харватыя» (харв.: Predsjednik Vlade Republike Hrvatske)
Першапачаткова, па канстытуцыі ад 22 снежня 1990 года, Харватыя была паўпрэзідэнцкай рэспублікай: у прэзідэнта былі шырокія паўнамоцтвы, у тым ліку на прызначэнне прэм’ер-міністра і роспуск урада. Пасля парламенцкіх выбараў 2000 года быў сфарміраваны ўрад на чале з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Харватыі, які павялічыў паўнамоцтвы парламента, урада і прэм’ер-міністра. Тым самым Харватыя стала паўпарламенцкай рэспублікай: прэм’ер-міністр краіны мае большы ўплыў, чым яе прэзідэнт.