Радрыга Дутэртэ

Радрыга Дутэртэ
тагальск.: Rodrigo Duterte
Сцяг Прэзідэнт Філіпін
з 30 чэрвеня 2016
Віцэ-прэзідэнт Лені Рабрэда
Папярэднік Бенігна Акіна III
Сцяг Мэр Даваа
30 чэрвеня 2013 — 30 чэрвеня 2016
Папярэднік Сара Дутэртэ-Капрыа
Пераемнік Сара Дутэртэ-Капрыа
30 чэрвеня 2001 — 30 чэрвеня 2010
Папярэднік Бенхамін дэ Гусман
Пераемнік Сара Дутэртэ-Капрыа
2 лютага 1988 — 19 сакавіка 1998
Папярэднік Хасінта Рубілар
Пераемнік Бенхамін дэ Гусман
Сцяг Віцэ-мэр Даваа
30 чэрвеня 2010 — 30 чэрвеня 2013
Папярэднік Сара Дутэртэ-Капрыа
Пераемнік Сара Дутэртэ-Капрыа
2 мая 1986 — 27 лістапада 1987
Папярэднік Карнеліа П. Маскарынья
Пераемнік Хільберт Абельера
Сцяг Член Палаты прадстаўнікоў Філіпін ад 1-й выбарчай акругі Даваа
30 чэрвеня 1998 — 30 чэрвеня 2001
Папярэднік Праспера Награлес
Пераемнік Праспера Награлес

Нараджэнне 28 сакавіка 1945(1945-03-28)[1][2] (79 гадоў)
Бацька Вісентэ Дутэртэ
Маці Саледад Роа-Дутэртэ
Жонка Элізабет Цымерман — былая,
С’еліта "Ханейлет" Авансенья (нар. 1970) — сустракаюцца.
Дзеці Ад Цымерман:
Паола
Сара
Себасцьян
Ад Авансенья:
Вераніка
Веравызнанне атэізм
Партыя
Адукацыя
Прафесія юрыст, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт president.gov.ph (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Радры́га Ро́а Дутэ́ртэ (тагальск.: Rodrigo Roa Duterte; нар. 28 сакавіка 1945, Маасін, Філіпіны) — філіпінскі юрыст і палітык, 16-ы прэзідэнт Філіпін. Першы прэзідэнт-выхадзец з вострава Мінданаа, чацвёрты нацыянальнасці вісая. Займаў пасаду мэра горада Даваа ў агульнай складанасці больш, чым 22 гады. Таксама быў віцэ-мэрам горада і членам Палаты Прадстаўнікоў Філіпін. 21 лістапада 2015 года абвясціў аб выстаўленні сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта Філіпін, і ў 2016 годзе перамог на выбарах[3].

Сын губернатара Вічэнтэ Дутэртэ. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацвёра дзяцей, Радрыга стаў другім і старэйшым сынам. У 1951 годзе сям’я пераехала ў Даваа.

У 1972 атрымаў юрыдычную адукацыю ў каледжы Сан Бэда. У 1998—2001 быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі горада Даваа. Пасля гэтага тройчы пераабіраўся на пасаду мэра горада Даваа. У 2010 годзе саступіў пасаду сваёй дачцэ Сары.

За часы мэрства Радрыга Дутэртэ Даваа ператварылася ў мірны і спакойны горад. Узровень злачыннасці ўпаў да такога ўзроўню, што мясцовыя тураператары характарызуюць Даваа як «адно з найбольш міралюбных месцаў Паўднёва-Усходняй Азіі»[4].

За спосаб, якім Дутэртэ дасягнуў такога выніку, часопіс «Time» даў таму мянушку «Карнік»[4], а праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Amnesty International, асуджаюць яго за патуранне забойстваў карумпаваных чыноўнікаў і злачынцаў без расследавання[4][5][6]. Дутэртэ абвяргае сваю датычнасць да забойстваў.

У кастрычніку 2021 года Радрыга Дутэртэ абвясціў, што не будзе балатавацца на пасаду віцэ-прэзідэнта ў 2022 годзе і сыдзе з палітычнага жыцця.

Зноскі

  1. Rodrigo (»Rody«) Duterte // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rodrigo Duterte // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. "Пераможца выбараў на Філіпінах абяцае выкараніць крымінал". Звязда. 10 мая 2016. Праверана 2016-05-10. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. а б в Zabriskie, Phil. The Punisher(англ.) // Time : часопіс (азіяцкае выданне). — 19 ліпеня 2002. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2013.
  5. Philippines: Protect the community from crime - but not at the cost of human rights (англ.). News and features > News > July 2002. Amnesty International UK (15 студзеня 2013).
  6. Philippines: Sharp rise in "vigilante" killings as human rights activist’s death remains unsolved (англ.). Amnesty International (15 студзеня 2013).(недаступная спасылка)