Ананда Махідон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
тайск.: พระบาทสมเด็จพระปรเมนทรมหาอานันทมหิดลฯ พระอัฐมรามาธิบดินทร | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Прачадзіпок (Рама VII) | ||||||
Пераемнік | Пхуміпон Адульядэт | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 верасня 1925[1][2][…] |
||||||
Смерць |
9 чэрвеня 1946[1][2][…] (20 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Чакры[d] і House of Mahidol[d] | ||||||
Бацька | Махідол Адульядэт[d] | ||||||
Маці | Сінакхарынтхра | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | будызм | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Гады службы | |||||||
Прыналежнасць | Тайланд | ||||||
Род войскаў | Royal Thai Armed Forces[d] | ||||||
Званне | field marshal[d], Admiral of the fleet[d] і маршал ВПС[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ананда́ Махідо́н, Рама VIII (тайск.: พระบาทสมเด็จพระปรเมนทรมหาอานันทมหิดลฯ พระอัฐมรามาธิบดินทร; 20 верасня 1925 — 9 чэрвеня 1946) — восьмы кароль Тайланда з 1935 па 1946 з дынастыі Чакры.
Прынц Ананда Махідон нарадзіўся ў 1925 годзе ў Гайдэльбергу. Ён быў старэйшым сынам прынца Махідона Адульядэта, сына караля Чулалангкорна (Рамы V). У 1932 годзе ў Тайландзе адбыўся дзяржаўны пераварот, які знішчыў абсалютную манархію. У 1935 годзе Прачадзіпок адрокся ад пасаду, не выкарыстаўшы сваё права прызначыць нашчадка. Парадак атрымання ў спадчыну трона ў Тайландзе быў даволі складаным, і прынц Ананда Махідон быў першым у лініі пераемнасці, але яго супернік, прынц Чулачакрапонгсэ, быў раней выключаны з атрымання ў спадчыну, але ён лічыў гэта выключэнне незаконным. Пытанне аб атрыманні спадчыны вырашаў кабінет міністраў, які інтэрпрэтаваў закон на карысць Ананды Махідона. Прынц, якому было 9 гадоў і які хадзіў у школу ў Лазане, быў абраны парламентам і абвешчаны каралём 2 сакавіка 1935 года.
Практычна ўсё праўленне Рамы VIII прэм’ер-міністрам быў фельдмаршал Плек Пібунсанграм, ваенны дыктатар. У 1939 годзе ён пераназваў краіну з Сіяма ў Тайланд, а ў 1940 годзе ўступіў у франка-тайскую вайну супраць сіл урада Вішы. 8 снежня 1941 года японскія войскі акупавалі Тайланд. 24 студзеня 1942 года Тайланд фармальна ўступіў у Другую сусветную вайну на баку Японіі. Аднак тайскія войскі панеслі вялікія страты, а сталіца Бангкок пацярпела ад бамбардзіровак.
9 чэрвеня 1946 года кароль Рама VIII быў знойдзены застрэленым у сваёй спальні. Праз чатыры месяцы ён павінен быў вяртацца ў Лазану працягваць вучобу. Яго пераемнікам стаў малодшы брат, Пхуміпон Адульядэт. Хоць Рама VIII так і не быў каранаваны, яго брат Рама IX пастанавіў лічыць яго манархам Тайланда, восьмым каралём дынастыі Чакры.
Прычыны смерці Рамы VIII невядомы. Афіцыйная камісія па расследаванні гібелі караля не змагла вызначыць, ці было гэта забойства або самагубства. Разборы працягваліся амаль 9 гадоў, і ў выніку асабісты сакратар манарха і два яго пажа былі прызнаныя вінаватымі ў забойстве, пры гэтым сакратар і адзін з пажаў толькі пасля апеляцыі абвінавачванні на рашэнне першаснага суда. У лютым 1955 года ўсе трое былі пакараны смерцю.
Абмеркаванне абставінаў смерці Рамы VIII у Тайландзе забаронена.