Рыгор Іванавіч Кулік | |
---|---|
укр.: Григорій Іванович Кулик | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка (9 лістапада) 1890[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 жніўня 1950 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя[d] |
Званне | |
Камандаваў | 1-я гвардзейская мотастралковая дывізія, 3rd Rifle Corps[d], 54th Army (Soviet Union)[d], 4th Guards Army[d], 10th Army[d], 14th Army[d], 1st Cavalry Army[d] і Паўночна-Каўказская вайсковая акруга |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыго́р Іва́навіч Кулі́к (9 лістапада 1890, хутар Дуднікава, Палтаўская вобласць, Украіна — 24 жніўня 1950) – савецкі военачальнік. Маршал Савецкага Саюза (1940). Герой Савецкага Саюза (1940).
Скончыў ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1932). У арміі з 1912 г., удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. З мая 1937 г. начальнік артылерыйскага ўпраўлення РСЧА. З 1939 г. намеснік наркома абароны СССР і начальнік Галоўнага артылерыйскага ўпраўлення. Вызначыўся ў савецкага-фінскай вайне 1939 – 1944 гг.. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны прадстаўнік Стаўкі Галоўнага камандавання на Заходнем фронце, у раёне г. Беласток трапіў у акружэнне. Са жніўня 1941 г. камандуючы 54-й арміяй на Ленінградскім, потым на Варонежскім і Сцяпным франтах. У сакавіку 1942 г. за пралікі ў камандаванні войскамі паніжаны ў званні да генерал-маёра. Пасля 1944 г. намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення фарміравання і камплектавання войск РСЧА, намеснік камандуючага войскамі Прыволжскай ваеннай акругі. З 1946 г. у адстаўцы. 11 студзеня 1947 г. арыштаваны па лжывым абвінавачанні ў «антысавецкай варожай дзейнасці». Расстраляны паводле прыгавору ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР. У красавіку 1956 г. рэабілітаваны. У 1957 г. пасмяротна адноўлены ў званні Маршала Савецкага Саюза.