Рыгор Антоні Агінскі (? — 17 лістапада 1709) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
З роду Агінскіх, сын Яна. У 1686 узяў шлюб з Тэафілай з Чартарыйскіх, якая нарадзіла яму сына Казіміра.
Вялікі харунжы літоўскі (1687), староста жмудскі (1698), польны гетман літоўскі (1703), вялікі гетман літоўскі, маршалак Трыбунала ВКЛ (1706).
Быў адным з актывістаў шляхецкага паўстання супраць панавання Сапегаў у Вялікім княстве Літоўскім. Прыхільнік караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II. У 1700 разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі. У час Паўночнай вайны 1700—21 ваяваў супраць шведаў.
Кавалер ордэна Белага арла з 1705 года.
Быў у шлюбе з Тэафіліяй Чартарыйскай (пам. пасля 1711), дачкой падкаморага кракаўскага Яна Караля Чартарыйскага (1626—1680) і Ганны Зебжыдоўскай (пам. 1668), ад якой меў двух сыноў і трох дачок[5]. Дзеці: