Рычард I Бясстрашны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Richard Sans-Peur | |||||||
![]() Рычард I Бясстрашны (адна са статуй помніка 6 герцагам Нармандыі ў скверы ў Фалезе). | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вільгельм I Доўгі Меч | ||||||
Пераемнік | Рычард II Добры | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 933[1] |
||||||
Смерць |
20 лістапада 996 (63 гады) |
||||||
Род | Нармандская | ||||||
Бацька | Вільгельм I[d][2] | ||||||
Маці | Спрота[d][2] | ||||||
Жонка | Эма Парыжская[d][3] і Гунора дэ Крэпон[d][2][3] | ||||||
Дзеці | Рычард II[2], Роберт Датчанін[d], Мажэ дэ Карбей[d], Эма Нармандская[4][2], Авізэ Нармандская[d], Мацільда Нармандская[d][4], Гільём I[d], Марыела Атвіль[d][4], Фрэсенда дэ Атвіль[d], NN[d][4], Беатрыса Нармандская[d][4][5], Papia de Normandie[d], Robert of Normandy, Comte d'Avranches[d] і Жафруа дэ Брыён[d] | ||||||
![]() |
Рычард I Бясстрашны (фр.: Richard Sans-Peur, 28 жніўня 933/934, Фекан, Нармандыя — 20 лістапада 996, Фекан, Нармандыя) — герцаг Нармандыі з 942 па 996. Сын Вільгельма I і Спроты Брэтонскай.
Пасля забойства яго бацькі, герцагам Нармандыі быў прызнаны малалетні сын забітага, Рычард. Кароль Францыі Людовік IV Заморскі прыехаў у Руан, жадаючы ўзяць у свае рукі кіраванне Нармандыяй замест малалетняга Рычарда. Ён павёз апошняга да свайго двара і стаў імкнуцца да поўнага падпарадкавання Нармандыі. Нарманы падзяліліся, пачалася барацьба партый. Кароль і Гуга Парыжскі, якому была абяцана частка Нармандыі, уступілі ў яе, але на дапамогу нармандскай партыі прыйшоў дацкі кароль Харальд Сінязубы. Людовік патрапіў у рукі нарманаў і павінен быў пацвердзіць незалежнасць Нармандыі. Неўзабаве паміж Нармандыяй і каралём ізноў пачаліся сваркі. Людовік быў напалоханы заручынамі герцага Рычарда з дачкой Гуга Парыжскага. Кароль заклікаў на дапамогу караля Германіі Атона I, але паход скончыўся нічым.
Адносіны паміж Нармандыяй і каралеўскай уладай заставаліся варожымі і пры новым каралі, Лотары. У 961 годзе граф Шартрскі Ціба I абвясціў вайну Рычарду I, графу дапамагаў кароль Лотар, які намагаўся сілай і інтрыгамі зрынуць Нармандскага герцага, не менш ненавідзелі нарманаў графы Анжуйскі і Фландрскі. Рычард ізноў заклікаў на дапамогу Харальда Сінязубага, у выніку чаго кароль вымушаны быў заключыць мір (969), а частка нарманаў, якая прыйшла з Харальдам, засталася ў Нармандыі і хрысцілася. Узыходжанне на каралеўскі прастол Гуга Капета, зяця Рычарда, змяніла ў спрыяльна адбілася на адносінах паміж каралём і Нармандыяй.
Падобна свайму бацьку, Вільгельму I, Рычард спрыяў аднаўленню Царквы. У 960 годзе ён пасяліў новых манахаў у Фантэнельскім абацтве для адраджэння разбуранага яго продкамі кляштара. Некалькіх манахаў гэтага манастыра пасля адправілі ў абацтва Мон-Сен-Мішэль для замены мясцовых канонікаў. У Фекане, родным горадзе Рычарда, была створана буйная рэзідэнцыя герцага і высунута ідэя заснавання кляштара паблізу ад Фекана.