Рэбека Соні | |
---|---|
англ.: Rebecca Soni | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жаночы |
Спецыялізацыя | Брас, |
Клуб | Trojan Swim Club |
Нарадзілася |
18 сакавіка 1987 (37 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 173 см |
Вага | 64 кг |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэбека Соні (англ.: Rebecca Soni; 18 сакавіка 1987 г., Фрыхолд, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету, чэмпіёнка ЗША, рэкардсменка свету. Спецыялізуецца ў плаванні брасам на кароткія дыстанцыі.
Нарадзілася 18 сакавіка 1987 года ў невялікім горадзе Фрыхалд, штат Нью-Джэрсі[2], у сям'і выхадцаў з Венгрыі, якія эмігравалі ў ЗША з Румыніі ў 1980-х гадах. Бацька займаўся нерухомасцю, маці працавала медсястрой[3]. У дзяцінстве вывучыла венгерскую мову[4]. Першапачаткова займалася спартыўнай гімнастыкай, у плаванне перайшла ва ўзросце дзесяці гадоў. Скончыла школу, затым Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі, прафесія — спецыяліст па камунікацыях. Першыя сур'ёзныя поспехі ў плаванні прыйшлі падчас навучання ва ўніверсітэце. У 17-гадовым узросце прыняла ўдзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах на адбор у Алімпійскую зборную ЗША да гульням у Афінах, паказала 11 і 15 месца ў заплывах на 100 і 200 метраў брасам, адбор не прайшла[5]. У 2005 годзе дамаглася першай міжнароднай перамогі ў заплыве на 100 метраў брасам на Універсіядзе[6]. У 2006 годзе паказала чацвёрты вынік на Чэмпіянаце свету на двухсотмятровай дыстанцыі. У 2008 годзе без праблем прайшла адбор у Алімпійскую зборную ЗША, на гульнях у Пекіне, выйграла залаты медаль у заплыве на 200 м, устанавіўшы пры гэтым рэкорд свету 2:22.05, таксама выйграла дзве сярэбраныя ўзнагароды ў заплыве на 100 м і камбінаванай эстафеце 4 па 100 метраў у складзе зборнай. На чэмпіянату свету 2009 года была лепшай у заплыве на 100 метраў[7]. У 2010 годзе выйграла тры залатыя ўзнагароды на Чэмпіянаце свету па плаванню на кароткай вадзе. У 2011 годзе зноў стала чэмпіёнкай свету на стомятровай дыстанцыі[8].
(даныя на 6 студзеня 2012 года)
Дысцыпліна | Час | Месца правядзення | Дата | Рэкорды | ||
---|---|---|---|---|---|---|
50 м брас (доўгая вада, басейн 50 м) | 30.11 | Рым | 2 жніўня, 2009 | |||
100 м брас (доўгая вада, басейн 50 м) | 1:04.84 | Рым | 27 ліпеня, 2009 | |||
200 м брас (доўгая вада, басейн 50 м) | 2:20.22 | Пекін | 15 жніўня, 2008 | |||
50 м брас (кароткая вада, басейн 25 м) | 29.83 | Дубай | 16 снежня, 2010 | |||
100 м брас (кароткая вада, басейн 25 м) | 1:02.70 | Манчэстэр | 19 снежня, 2009 | WR | ||
200 м брас (кароткая вада, басейн 25 м) | 2:14.57 | Манчэстэр | 19 снежня, 2009 | WR |
{{cite news}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)