Саламон Аўгуст Андрэ | |
---|---|
шведск.: Salomon August Andrée | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1854[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1897[1][3][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, інжынер, аэранаўт, інжынер-механік, фатограф |
Навуковая сфера | палярны даследчык |
Альма-матар | Каралеўскі тэхналагічны інстытут |
Вядомы як | кіраўнік першай паветранай экспедыцыі на Паўночны полюс |
![]() |
Саламон Аўгуст Андрэ́ (шведск.: Salomon August Andrée, 18 кастрычніка 1854, Грэна — 1897) — шведскі інжынер, даследчык Арктыкі.
Скончыў Каралеўскі тэхналагічны інстытут у Стакгольме.
У 1882—1883 гадах прымаў удзел у навуковай экспедыцыі на Шпіцберген.
11 ліпеня 1897 года разам з Н. Стынбергам і К. Фрэнкелем спрабаваў дасягнуць Паўночнага полюса на паветраным шары «Арол» уласнай канструкцыі, аднак загінуў на востраве Белы на ўсход ад Шпіцбергена. Рэшткі экспедыцыі знойдзены ў 1930 годзе.
У гонар Андрэ названа паўночная частка вострава Заходні Шпіцберген — Зямля Андрэ.