Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Сарны (укр.: Сарни) — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Случ. Адміністрацыйны цэнтр Сарнэнскага раёна. Насельніцтва 28,6 тыс. чал. (2009).
Знаходзяцца за 92 км на поўнач ад Роўна, за 85 км ад беларуска-ўкраінскай граніцы. Чыгуначны вузел (лініі на Роўна, Ковель, Корасцень, Лунінец).
Упершыню вёска Сарны згадана ў 1570 годзе[1]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1885 годзе заснавана аднайменная станцыя Ковельскай чыгункі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе ўвайшлі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Палескага ваяводства. З 16 снежня 1930 года ў Валынскім ваяводстве.
З 1939 года ў складзе Украінскай ССР.
Металаапрацоўчая прамысловасць; ільнаперапрацоўчы, масларобны заводы, мэблевая фабрыка.
Дзейнічае Сарнэнскі гісторыка-этнаграфічны музей.