Свейн | |
---|---|
Нараджэнне | 966 |
Смерць | 1016 |
Род | Ярлы Ладэ |
Бацька | Хокан Магутны[1] |
Маці | Tora Skagesdatter[d] |
Жонка | Holmfrid of Sweden[d] |
Дзеці | Гунхільда Свейнсдоцір[1] |
Бітвы |
Свейн Хокансан (ці Хоканарсан; памёр каля 1016 года) — сын хладзірскага ярла і кіраўніка Нарвегіі Хокана Магутнага, брат Эйрыка Хокансана, фактычны кіраўнік Нарвегіі (сумесна з братам) у 1000—1014 гадах.
Свейн упершыню згаданы ў «Крузе Зямным» у 986 годзе. Браў удзел у бітве пры Х'ёрунгавагу, у якой, паводле сагі, камандаваў шасцюдзесяццю караблямі. У гады кіравання ў Нарвегіі Олафа Тругвасана разам з братам узначаліў незадаволеных кіраваннем караля. У 1000 годзе браў удзел у бітве ля Свольдэра, у якой Олаф Тругвасан загінуў. Нарвегія зноў перайшла пад кіраванне караля Даніі Свена Вілабародага, які зрабіў сваімі намеснікамі ў Нарвегіі братоў Эйрыка і Свейна Хокансанаў.
У 1014 годзе, калі Эйрык адправіўся ў Англію, Свейн стаў кіраваць у Нарвегіі разам са сваім пляменнікам Хоканам Эйрыксанам. У наступным годзе нарвежскія бонды, скарыстаўшыся адсутнасцю Эйрыка, запрасілі на прастол прадстаўніка роду Харальда Цудоўнавалосага Олафа (будучага Олафа Святога). Яму ўдалося разбіць войскі Свейна ў бітве ля Несьяра. Свейн бег у Швецыю, думаючы пасля вярнуцца ў Нарвегію, але ў 1016 годзе ў Швецыі ён памёр.
Свейн быў жанаты на Хольмфрыдзе, якая была дачкой ці сястрой Олафа Шатконунга. У шлюбе нарадзілася дзве дочкі:
Крыніц, якія распавядаюць пра Свейна, вельмі мала, і яны позняга паходжання. У сувязі з гэтым, у 1972 годзе шведскі гісторык Стэфан Хельберг выказаў здагадку, што Эйрык мог быць выдуманым гістарычным персанажам[2]. Наконт гэтага разгарэлася дыскусія, зрэшты, погляды Хельберга былі злічаны неабгрунтаванымі.