Сцяг Лівіі | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 24 снежня 1951 |
Прапорцыя |
![]() |
Сцяг Лівіі — дзяржаўны сімвал Лівіі, ўяўляе сабою чырвона-чорна-зялёнае палотнішча з белым паўмесяцам і зоркай. Быў прыняты паўстанцамі Нацыянальнага Пераходнага Савета падчас грамадзянскай вайны. Супадае з былым каралеўскім сцягам.
Сцягам незалежнага каралеўства Лівіі быў чырвона-чорна-зялёны сцяг з белым паўмесяцам і зоркай пасярэдзіне, але пасля рэвалюцыі 1969 года ён быў зменены на чырвона-бела-чорны. У 1971 годзе Лівія далучылася да Федэрацыі Арабскіх Рэспублік разам з Егіптам і Сірыяй, якая выкарыстоўвала падобны сцяг з выявай у цэнтры ястраба і назвай краіны. Калі Лівія выйшла са складу федэрацыі ў 1977, 11 лістапада быў прыняты чыста зялёны сцяг. Зялёны колер сцяга сімвалізаваў іслам, дзяржаўную рэлігію краіны, а таксама «зялёную рэвалюцыю» Муамара Кадафі. У свой час гэта быў адзіны ў свеце аднакаляровы дзяржаўны сцяг, без якіх-небудзь дадатковых дэталяў, малюнкаў, надпісаў і г. д.[1].