Сэм Уортынгтан | |
---|---|
Sam Worthington | |
Імя пры нараджэнні | Сэмюэл Генры Джэй Уортынгтан |
Дата нараджэння | 2 жніўня 1976[1] (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Аўстралія |
Жонка | Lara Worthington[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, акцёр агучвання, кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэлеакцёр |
Кар’ера | 2000 — наш час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0941777 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэмюэл Генры Джэй Уортынгтан (англ.: Samuel Henry J. Worthington; нар. 2 жніўня 1976) — аўстралійскі акцёр родам з Англіі. Сусветную вядомасць набыў дзякуючы галоўным ролям у фільмах Аватар, Бітва Тытанаў і Тэрмінатар: Выратаванне.
Сэм Уортынгтан нарадзіўся 2 жніўня 1976 года ў Годалмінгу, графства Сурэй (Англія). Вырас і доўгі час жыў у Аўстраліі. Акцёрскаму майстэрству навучаўся ў Нацыянальным інстытуце драматычнага мастацтва (NIDA) у Сіднеі.
Да 2006 года Сэм быў вядомы галоўным чынам па ролях у тэлесерыялах Аўстраліі. Пасля 2002 года зняўся ў некалькіх эпізадычных ролях галівудскіх фільмаў («Вайна Харта», «Вялікі рэйд»). У 2006 годзе Уортынгтан спрабаваўся на ролю Джэймса Бонда ў фільме «Казіно „Раяль“».
У 2007 годзе Уортынгтан пасля пробаў атрымаў галоўную ролю Джэйка Салі ў фільме Джэймса Кэмерана «Аватар», якая прынесла яму сусветную вядомасць. Па рэкамендацыі Кэмерана сыграў Маркуса Райта ў фільме «Тэрмінатар: Выратаванне». Выканаў ролю Персея ў новым блокбастары «Бітва тытанаў» 2010 года.
У 2010 годзе Уортынгтан агучваў галоўнага пратаганіста гульні «Call of Duty: Black Ops», Алекса Мэйсана[3]. У 2011 годзе, сумесна з Джона Хілам, Сэм зняўся ў перадрэлізным рэкламным роліку гульні «Call of Duty: Modern Warfare 3»[4].
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
1994—2006 | с | Blue Heelers | Шэйн Донаван | |
1995—2005 | с | Ваенныя следчыя | JAG | Дунсмар |
1996—2001 | с | Вадзяныя пацукі | Water Rats | Філіп |
ф | Абцасы | Bootmen | Мітчэл | |
ф | A Matter of Life | Герой | ||
ф | Вайна Харта | Hart’s War | Капітан Б. Дж. Гудры | |
ф | Брудныя справункі | Dirty Deeds | Даркі | |
ф | Я завязаў | Gettin' Square | Бары Віртс | |
ф | Забітыя напавал | Thunderstruck | Роні | |
ф | 16 гадоў. Каханне. Перазагрузка | Somersault | Джо | |
ф | Blue Poles | Майлз | ||
ф | Вялікі рэйд | The Great Raid | Лукас | |
ф | Дзень адплаты | Fink! | Эйбл | |
2005—2008 | с | Блытаніна | Two Twisted | Гус Роджэрс |
ф | Battle of Long Tan (ТБ) | Апавядальнік | ||
ф | Макбет | Macbeth | Макбет | |
ф | Кракадзіл | Rogue | Нейл Кэлі | |
ф | Тэрмінатар: Выратаванне | Terminator Salvation | Маркус Райт | |
ф | Аватар | Avatar | Джэйк Салі | |
ф | Бітва Тытанаў | Clash of the Titans | Персей | |
ф | Мінулай ноччу ў Нью-Ёрку | Last Night | Майкл Рыд | |
ф | Адплата | The Debt | Малады Дэвід | |
ф | Палі | The Fields / Texas Killing Fields | Джэйк Соўдэр | |
ф | Гнеў Тытанаў | Wrath of the Titans | Персей | |
ф | На грані | Man on a Ledge | Нік Кэсідзі | |
ф | Дрыфт | Drift | ||
ф | Час Тытанаў | Clash of the Titans 3 | Персей | |
ф | Сабатаж | Sabotage | Монстар | |
ф | Торт | Cake | Рой | |
ф | Папяровыя самалецікі | Paper Planes | Джэк | |
ф | Выкраданне Фрэдзі Хайнекена | Kidnapping Freddy Heineken | Вілем Холідэр | |
ф | Эверэст | Everest | Гай Котер | |
2015—2015 | с | Галіпалійская гісторыя | Deadline Gallipoli | Філіп Шулер |
ф | Па меркаваннях сумлення | Hacksaw Ridge | капітан Гловер | |
ф | Хаціна | The Shack | Мак Філіпс | |
ф | Час сабак | Hunter's Prayer | Стівен Лукас | |
2017—2017 | с | Паляванне на Унабомбера | Manhunt: Unabomber | Джым Фіцджэральд |
ф | Тытан | The Titan | Рык Янсен | |
ф | Пералом | Fractured | Рэй Манро | |
ф | Праект «Джорджтаўн» | The Georgetown Project | Джо | |
ф | Сікал | Seacole | Томас Дэй | |
ф | Аватар 2 | Avatar 2 | Джэйк Салі | |
ф | Аватар 3 | Avatar 3 | Джэйк Салі |