Сімона Вейль |
---|
фр.: Simone Weil |
|
Дата нараджэння |
3 лютага 1909(1909-02-03)[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
24 жніўня 1943(1943-08-24)[1][3][…] (34 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці |
філосаф, школьны настаўнік, пісьменніца, аўтабіёграф, паэтка, прафсаюзны дзеяч, змагар Французскага супраціву, аўтар дзённіка, перакладчыца |
Навуковая сфера |
палітычная філасофія[d], этыка, паэзія, метафізіка і касмагонія |
Альма-матар |
|
Член у |
|
Прэміі |
|
Подпіс |
|
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Творы ў Вікікрыніцах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Вейль.
Сімона Вейль (фр.: Simone Weil; 3 лютага 1909, Парыж, Францыя — 24 жніўня 1943, Ашфард, Кент, Вялікабрытанія) — французскі філосаф, хрысціянскі містык і грамадскі дзеяч.
Сімона Вейль нарадзілася ў 1909 годзе ў Парыжы, у сям’і яўрэйскага паходжання з Эльзаса па бацьку. Яе маці, Саламея Райнгерц, нарадзілася ў Растове-на-Доне, вырасла ў Бельгіі. У Сімоны быў на тры гады старэйшы за яе брат, матэматык Андрэ Вейль[7].
Сімона — дзіця з вельмі далікатным здароўем. На працягу ўсяго жыцця яна пакутавала ад моцных галаўных боляў, сінусіту і дрэннай фізічнай каардынацыі. Да ўсяго хварэла на сухоты[8].
Навучалася ў Лавальскай жаночай школе. Рэлігійнай адукацыі яна не атрымала, аб чым сведчыць сама: «Мяне выхоўвалі бацькі і мой брат у поўным агнастыцызме»[9]. Адной з істотных рысаў яе жыцця з'яўляецца спагадлівасць да няшчасных: каля пяці гадоў, даведаўшыся пра пакуты салдат на вайне 1914 года, яна адмовілася есці цукар і пасылала яго на фронт[10].
С. Вейль навучылася вельмі хутка, у 12 гадоў яна ўжо авалодала старажытнагрэчаскай мовай. Неўзабаве пасля прачытання Бхагавад-Гіты яна авалодала санскрытам[11].
У 1924—1925 гадах яна наведвала заняткі ў філосафа Рэнэ Ле Сена ў ліцэі Віктора-Дзюрая ў Парыжы, а ў чэрвені 1925 года атрымала ступень бакалаўркі філасофіі ва ўзросце шаснаццаці гадоў[12].
У 1928 годзе Сімона Вейль заняла першае месца на ўступных іспытах у Нармальную школу (інстытут). Другое месца заняла самая вядомая з аднагодкаў Сімоны Вейль Сімона дэ Бавуар[13].
С. Вейль вывучала філасофію ў Нармальнай школе. Дыплом атрымала ў 1931 годзе[14].
Пазней яна выкладала філасофію ў сярэдняй школе для дзяўчынак Лё Пюі, якая была яе асноўным месцам працы на працягу ўсяго жыцця[15].
На працягу лета 1932 года правяла некалькі тыдняў у Германіі з мэтай зразумець прычыны ўздыму нацызму[16].
З верасня 1934 года яна часова кінула настаўніцкую дзейнасць, бо вырашыла прыняць ва ўсёй жорсткасці стан працоўнага не як просты досвед, а як поўнае ўвасабленне, каб мець дасканалае ўсведамленне бяды; яна захацела задумацца пра ўзаемасувязь сучаснай тэхнікі, масавай вытворчасці і свабоды. Свае ўражанні яна пакінула ў сваім «Journal d’usine» (Завадскі дзённік)[17].
У жніўні 1936 года, нягледзячы на пацыфізм, яна вырашыла прыняць удзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі, патлумачыўшы Жоржу Бернаносу так: «Я не люблю вайны; але падчас вайны мяне заўсёды больш за ўсё жахала становішча тых, хто знаходзіцца ў тыле і пляткарыць пра тое, чаго не ведае»[18]. Яна далучылася да ваеннай калоны Дуруці на пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі разам з анархістамі і рэвалюцыянерамі[19].
Пасля паражэння Францыі ў Другой сусветнай вайне ў 1942 годзе яна пераехала ў Нью-Ёрк. Неўзабаве пасля гэтага яна прыбыла ў Лондан і ўстанавіла кантакт з Камітэтам Свабоднай Францыі[20].
Кволая і хворая на сухоты ў 1943 годзе яна была дастаўлена ў санатор у Ашфардзе, дзе і памерла[21].
Акрамя хрысціянства, на ейную філасофію паўплывалі яўрэйскі і старажытнагрэчаскі містыцызм, а таксама індуізм і будызм. Аднак Сімона Вейль адмоўна ставілася да рытуальнага боку рэлігіі. Яна засяродзіла ўвагу на праблеме пакут, асабліва пакут нявінных. У ранні перыяд Вейль падыходзіла да гэтага пытання з пазіцый марксізму і сацыялізму, лічачы неабходнай сацыяльную рэарганізацыю грамадства[22].
Пазней яна лічыла галоўнай неабходнасць аднаўлення сувязяў чалавека з прыродай і грамадствам, гэта значыць пошук і аднова «каранёў». На ейную думку, гэтыя карані парушаныя ў сучасным грамадстве ўплывам грошай, улады і ідэалогіі. Адным з метадаў аднаўлення каранёў С. Вейль лічыла «адухоўленасць працы»[23].
С. Вейль прапануе новае прачытанне грэчаскай думкі; яна каментуе філасофію Платона, у якім бачыць «бацьку заходняй містыкі»; яна таксама перакладае і інтэрпрэтуе вялікія грэчасктя літаратурныя, філасофскія і рэлігійныя тэксты, у якіх яна адкрывае «дахрысціянскія інтуіцыі», якія параўноўвае з святымі індуісцкімі пісаннямі і з катарызмам. Яе творы, дзе розум змешваецца з рэлігійнымі інтуіцыямі, а таксама навуковымі і палітычнымі элементамі, нягледзячы на іх, відавочна, разрознены характар, утвараюць цэлае, кіруючую нітку якога можна знайсці ў яе ўладнай любові да праўды, якую яна вызначала як найсвяцейшую патрэбу чалавечай душы[24].
Альбер Камю ахарактарызаваў Сімону Вейль як «адзіны вялікі розум нашага часу». А. Камю з'яўляецца адным з першых, хто раскрыў важнасць твораў Сімоны Вейль і аддаў ёй даніну памяці, назваўшы яе твор «L’Enracinement» (Укараненне) «адной з самых зразумелых, высокіх і найпрыгажэйшых кніг, напісаных пра нашу цывілізацыю». Альбер Камю заснаваў калекцыю «Espoir» у выдавецве Gallimard, каб зрабіць вядомай думку Сімоны Вейль і апублікаваць ейную спадчыну[25].
- 1932—1942: Sur la science, Paris, Gallimard, 1966.
- 1933: Réflexions sur la guerre, revue La Critique sociale, n° 10, novembre 1933.
- 1933—1934: Leçons de philosophie, (lycée de Roanne 1933—1934), Leçons de philosophie transcrites et présentées par Anne Reynaud-Guérithault, 1re éd. Paris, Plon, 1959; Paris UGE, coll. «10/18», 1970. Réédition en 1989, Les Classiques des sciences sociales.
- 1934: Un soulèvement prolétarien à Florence au xive siècle, revue La Critique sociale, n° 11, mars 1934, sur la révolte des Ciompi. Rééd. sous le titre La révolte des Ciompi (textes de Simone Weil et Nicolas Machiavel, Postface d’Emmanuel Baro), CMDE, 2013.
- 1933—1934: Carnet de bord (le premier des Cahiers de Simone Weil, et le seul qui soit antérieur à la guerre; il contient essentiellement des esquisses préparatoires aux Réflexions…). 1re éd. Œuvres complètes, t. VI, Gallimard, 1994.
- 1933—1943: Oppression et liberté, Paris, Gallimard, coll. «Espoir», 1955, 280 p.
- 1934: Réflexions sur les causes de la liberté et de l’oppression sociale, Revue «La révolution prolétarienne»; Œuvres complètes, t. II, 1955.
- 1936—1942: La Source grecque, 1re éd. Paris, Gallimard, coll. «Espoir», 1953.
- 1937: La Condition ouvrière, 1re éd. avant-propos d’Albertine Thévenon, Paris, Gallimard, 1951, coll. «Espoir», 276 p.; rééd. Gallimard, coll. «Folio», 2002, 528 p.
- 1939: L’Iliade ou le poème de la force, Revue «Les Cahiers du Sud», Marseille, décembre 1940-janvier 1941.
- 1940: Note sur la suppression générale des partis politiques, 1re éd. 1950; Paris, Climats, 2006.
- 1940: Poèmes, suivis de Venise sauvée, Lettre de Paul Valéry, 1re éd. Gallimard, coll. «Espoir», 1955.
- 1940—1942: Cahiers. I (dès oct. 1940, à Marseille), 1re éd. par Simone Pétrement, Paris, Plon, coll. «L'Épi», 1951; nouvelle éd. revue et augmentée par Florence de Lussy, Gallimard, 1970.
- 1940—1942: Cahiers. II, 1re éd. Paris, Plon, 1953, coll. «L'Épi»; nouvelle éd. revue et augmentée, 1972.
- 1940—1942: La Pesanteur et la Grâce, Extraits des 11 Cahiers écrits à Marseille entre oct. 1940 et avril 1942, préface de Gustave Thibon, Paris, Plon, 1947, 208 p.
- 1940—1943: Pensées sans ordre concernant l’amour de Dieu, Paris, Gallimard, 1962.
- 1940—1942: Cahiers. III, 1re éd. Paris, Plon, 1956, coll. «L'Épi»; nouvelle éd. revue et augmentée, 1974.
- 1941—1942: Intuitions pré-chrétiennes, Paris, La Colombe, 1951, Éd. du Vieux-Colombier; nouvelle édition Fayard 1985.
- 1942: Lettre à un religieux, Paris, Gallimard, coll. «Espoir», 1951; nouvelle éd. Paris, Seuil, coll. «Livre de Vie», 1974.
- 1942: Attente de Dieu, (lettres de janv. à mai 1942 au Père J.-M. Perrin), introduction de Joseph-Marie Perrin, O. P., 1re éd. Paris, La Colombe, Éd. du Vieux Colombier, 1950, 344 p.; rééd. Paris, Fayard, 1966.
- 1942: Correspondance 1942, Simone Weil & Joë Bousquet, édition établie, préfacée et annotée par Florence de Lussy, Éditions Claire Paulhan, Paris, 2019, 200p. (ISBN 978-2-912222-63-3)181.
- 1942—1943: La connaissance surnaturelle, 1re éd. (par Albert Camus) Paris Gallimard coll. «Espoir», 1950, 337 p.; rééd. Œuvres complètes, t. VI, vol. 4, 2006, 656 p.: Cahiers, juillet 1942-juillet 1943, La connaissance surnaturelle (Cahiers de New York et de Londres).
- 1943: «L’agonie d’une civilisation vue à travers un poème épique» et «En quoi consiste l’inspiration occitanienne», Cahiers du Sud consacré à «Génie d’Oc et monde méditerranéen» (sous le pseudonyme d’Émile Novis).
- 1943: L’Enracinement, Prélude à une déclaration des devoirs envers l'être humain, 1re éd. Paris, Gallimard, coll. «Espoir», 1949, 381 p.; rééd. Gallimard, coll. «Folio essais», 1990, 384 p.
- 1943: Écrits de Londres et dernières lettres, Paris, Gallimard, 1957, coll. «Espoir», 264 p.
- Écrits historiques et politiques, Paris, Gallimard, coll. «Espoir», 1960.
- 1950: Note sur la suppression générale des partis politiques, Paris, Allia, 2017, 48 p. (ISBN 979-10-304-0504-0).
- 1957: La Personne et le sacré: collectivité, personne, impersonnel, droit, justice, Paris, Allia, 2018, 80 p. (ISBN 979-10-304-0797-6).
Зноскі
- ↑ а б Simone Weil // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Delarge J. Simone WEIL // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- ↑ Simone Weil // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 20 мая 2021.
- ↑ Bybrook Cemetery
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Thomas R. Nevin, Simone Weil: Portrait of a Self-exiled Jew, Univ of North Carolina Press, 1991, 488 p.
- ↑ Philippe Etchecopar, «Simone Weil philosophe (1909—1943)», Éditions science et bien commun, https://scienceetbiencommun.pressbooks.pub/femmessavantes2/chapter/simone-weil-philosophe-1909-1943/
- ↑ Père Jean-Marie Perrin, Préface à Simone Weil, Attente de Dieu, Fayard, 1977, p. 6-7.
- ↑ Susanne Martin, Le mystère Simone Weil, Gallimard, 5 octobre 1999, p. 124.
- ↑ Miklós Vető, Petit Dictionnaire des philosophes de la religion, Éditions Brepols, 1996, p. 663—664.
- ↑ Miklós Vető, Petit Dictionnaire des philosophes de la religion, Éditions Brepols, 1996, p. 663—664.
- ↑ Simone de Beauvoir, Mémoires d’une jeune fille rangée, 1958.
- ↑ Miklós Vető, Petit Dictionnaire des philosophes de la religion, Éditions Brepols, 1996, p. 663—664.
- ↑ Miklós Vető, Petit Dictionnaire des philosophes de la religion, Éditions Brepols, 1996, p. 663—664.
- ↑ «La Passion de Simone… par Kaija Saariaho», resmusica.com, 19 juin 2013, https://www.resmusica.com/2013/06/19/la-passion-de-simone%E2%80%A6-par-kaija-saariaho/
- ↑ Philippe Etchecopar, «Simone Weil philosophe (1909—1943)», Éditions science et bien commun, https://scienceetbiencommun.pressbooks.pub/femmessavantes2/chapter/simone-weil-philosophe-1909-1943/
- ↑ Lettre de Simone Weil à Georges Bernanos, sur le site deslettres.fr, https://books.openedition.org/pupvd/35717
- ↑ Philippe Etchecopar, «Simone Weil philosophe (1909—1943)», Éditions science et bien commun, https://scienceetbiencommun.pressbooks.pub/femmessavantes2/chapter/simone-weil-philosophe-1909-1943/
- ↑ Alain Dreyfus, «Simone Weil, l’incandescente», Marianne, 28 février 2014.
- ↑ Miklós Vető, «Simone Weil et l’histoire de la philosophie», Archives de Philosophie, t. 72, 1er janvier 2010, p. 581—606.
- ↑ «Avec Simone Weil et George Orwell, pour un socialisme vraiment populaire», Le Comptoir, 22 juin 2015, https://comptoir.org/2015/06/22/avec-simone-weil-george-orwell-pour-socialisme-vraiment-populaire/
- ↑ Charles Jacquier, Simone Weil, l’expérience de la vie et le travail de la pensée, Éditions Sulliver, 1998, p. 115.
- ↑ Miklós Vető, «Simone Weil et l’histoire de la philosophie», Archives de Philosophie, t. 72, 1er janvier 2010, p. 581—606.
- ↑ Miklós Vető, «Simone Weil et l’histoire de la philosophie», Archives de Philosophie, t. 72, 1er janvier 2010, p. 581—606.
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|