Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Тальнэ (укр.: Тальне), Тальное — горад ва Украіне, раённы цэнтр Чаркаскай вобласці. Размешчаны на Прыдняпроўскім узвышша, на рацэ Горны Цікіч і яго прытоку Тальнянцы, за 142 км на паўднёва-захад ад абласнога цэнтра — горада Чаркасы. Чыгуначная станцыя. Насельніцтва — 12 839 (2022). Радзіма Дзеда Панаса.
Самай распаўсюджанай версіяй з'яўляецца, што назва Тальнэ паходзіць ад назвы ракі Талнэ (сучаснай Тальнянкі), якую яна раней мела — у прыватнасці, згадваецца пад 1593 годам. Слова «Тална» мае цюркскага паходжання і азначае «лазовы», у прыватнасці, слова «тал» ва ўкраінскай мове азначае яшчэ і куст вербалозу, які багата рос па берагах рэк. Менавіта такое значэнне дае ў сваім слоўніку У. Даль.
У дакументах пасля 1664 года яно называецца горадам, паколькі мела плошчу звыш 5 га.
Згодна з Андрусаўскім перамір'ем 1667 года Тальнэ засталося пад уладай Польшчы.
Пасля далучэння Правабярэжнай Украіны да Расіі у 1793 годзе, Тальнэ з 1797 — мястэчка Уманскага павета Кіеўскай губерні.
У 1845 годзе Тальнэ наведаў украінскі паэт Тарас Шаўчэнка.
У 1893 года пачалося будаўніцтва паляўнічага палаца графа Шувалава ў стылі французскага Рэнесансу, якое завершана ў 1903 годзе.
У красавіку 1923 года створаны Тальніўскі раён. Тальнэ — раённы цэнтр.
29 ліпеня 1941 года Тальнэ было акупаваны нямецкімі войскамі. За гады акупацыі 463 жыхара (у тым ліку 338 жанчын) былі адпраўленыя ў Германію. 9 сакавіка 1944 года войскі 2-га Украінскага фронту 7-й паветрана-дэсантнай дывізіі адваявалі горад.
Харчовая прамысловасць (сярод іншага цукровы), заводы: шчэбеневы і будаўнічых матэрыялаў. Будаўнічы тэхнікум.
У горадзе нарадзіліся:
Непасрэдна з горадам звязана постаць хасідскага цадыка Давіда Цвярскога, які больш за 200 гадоў таму пражываў у гэтым горадзе і быў пахаваны на старых яўрэйскіх могілках. Зараз да яго магіле прыязджаюць брацлаўскія хасіды[3].