Тамаш Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жыгімонт Караль Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Юрый Храптовіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | да 1598 | ||||||
Смерць |
паміж 2 і 8 красавіка 1646 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Мікалай Сапега[1] | ||||||
Маці | Раіна з Дарагастайскіх[d][1] | ||||||
Жонка | Сюзана з Храптовічаў | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тамаш Сапега (да 1598 — паміж 2 і 8 красавіка 1646, Вільня) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода вендэнскі (1641—1643) і новагародскі (з 1643).
З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Мікалая і Раіны з Дарагастайскіх. Меў брата Казіміра Мікалая.
У 1617 навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, у 1619—1621 — у Кракаўскім універсітэце. У 1621—1625 працягваў адукацыю за мяжой — у Інгальштаце (1621), Падуі (1622), Балонні (1623) і Лёвене (1625).
Па вяртанні на радзіму быў пры двары караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы, дзе ў 1632 страціў руку ў паядынку з Юрыем Зяновічам. Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай на чале ўласнай гусарскай харугвы.
У 1640 абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбунала. У красавіку 1641 атрымаў пасаду ваяводы вендэнскага, а на мяжы 1642 і 1643 — ваяводы новагародскага. Удзельнічаў у перамовах з маскоўскімі пасламі.
Ажаніўся з Сюзанай Храптовіч (шлюб да 1638), дачкой Юрыя Храптовіча, не пакінуў нашчадкаў. Пахавалі Т. Сапегу ў касцёле францысканцаў у Гальшанах[2].