Тбіліская дзяржаўная кансерваторыя імя Вано Сараджышвілі | |
---|---|
груз. ვანო სარაჯიშვილის სახელობის თბილისის სახელმწიფო კონსერვატორია | |
Арыгінальная назва | груз. ვანო სარაჯიშვილის სახელობის თბილისის სახელმწიფო კონსერვატორია |
Міжнародная назва | англ.: Tbilisi State Conservatoire |
Заснаваны | 1917 |
Тып | кансерваторыя |
Краіна | |
Размяшчэнне | Тбілісі |
Сайт | conservatoire.edu.ge |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тбіліская дзяржаўная кансерваторыя імя Вано Сараджышвілі (груз. ვანო სარაჯიშვილის სახელობის თბილისის სახელმწიფო კონსერვატორია) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам кансерваторыі і з сядзібай у горадзе Тбілісі.
Тбіліская кансерваторыя была заснавана 1 мая 1917 года. Пазней у тым жа годзе яна была афіцыйна прызнана Расійскім музычным таварыствам як кансерваторыя. Канкуруючая кансерваторыя таксама была заснавана ў 1921 годзе Д. Аракішвілі, і толькі ў 1924 годзе савецкі ўрад вырашыў сітуацыю на карысць першапачатковай установы. З 1947 года яна носіць імя грузінскага спевака, тэнара Вано Сараджышвілі.
У розны час Тбіліскую дзяржаўную кансерваторыю ўзначальвалі выбітныя грузінскія і рускія музыканты, сярод якіх Мікалай Нікалаеў (1917—1918), Мікалай Чарапнін (1919—1922), Тамара Вахвахішвілі (1921—1923), Міхаіл Іпалітаў-Іваноў (1924—1925), Закарыя Паліяшвілі (1918—1919; 1922—1923; 1930—1931), Дзмітрый Аракішвілі (1926—1929), Атар Тактакішвілі (1962—1964), Сулхан Цынцадзэ (1965—1984), Надар Габунія (1984—2000), Манана Даіджашвілі (2000—2012) і Рэсо Кікнадзэ (2012—2019). Цяперашні рэктар — Нана Шарыкадзэ.
Сярод выбітных выпускнікоў кансерваторыі: кампазітары Гія Канчэлі і С. Насідзэ, дырыжор Янсуг Кахідзэ, этнамузыказнаўца і музыказнаўца-эвалюцыяніст Джозэф Джарданія, музыкі Элісо Вірсаладзэ, Дзмітрый Башкіраў, Леў Уласенка, Тамар Габарашвілі, Рэгіна Гургенян, Аляксандр Торадзэ, Марынэ Іашвілі, Аляксандр Карсантыя, Георгій Лацо, Зураб Анджапарыдзэ, Яно Алібегашвілі, Ладо Атанелі, Тамара Ачба, Цысана Татышвілі і іншыя.