Уварванне ў Ірак (2003)

Уварванне ў Ірак (2003)
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Знішчэнне статуі Садама Хусейна.
Знішчэнне статуі Садама Хусейна.
Дата 20 сакавіка1 мая 2003
Месца Ірак
Прычына Абвінавачванні прэзідэнта Ірака Садама Хусейна ў стварэнні зброі масавага паражэння і сувязях з Аль-Каідай.
Вынік Перамога ЗША і іх саюзнікаў; адхіленне ад улады Садама Хусейна і партыі Баас; акупацыя Ірака; іракскі супраціў.
Праціўнікі
 ЗША
 Вялікабрытанія
 Аўстралія
 Польшча
ваенная падтрымка:
Іракскі Курдыстан
Прыватныя кантрактнікі[1]
прадастаўленне тэрыторыі:
 Кувейт
 Іарданія
іншая дапамога:
 Італія
 Нідэрланды
Ірак Ірак
Сірыя Сірыйскія добраахвотнікі[2][3]
Камандуючыя
Злучаныя Штаты Амерыкі Джордж Уокер Буш
Злучаныя Штаты Амерыкі Томі Фрэнкс
Курдыстан Масуд Барзані
Джалал Талабані
Ірак Садам Хусейн
Ірак Удэй Хусейн
Ірак Кусей Хусейн
Ірак Алі Хасан аль-Маджыд #
Ірак Ізат ад-Дуры
Ірак Таха Ясін Рамадан #
Ірак Барзан Ібрагім ат-Тыкрыці #
Сілы бакоў
157 000 амерыканскіх[21], 45 000 брытанскіх, 2000 аўстралійскіх і 194 польскіх ваеннаслужачых[22], 70 000 курдскіх баевікоў[23] 375 000 ваеннаслужачых[24][25]
Страты
Па даных кааліцыі на 1 мая:
Злучаныя Штаты Амерыкі: 139 забітых
Вялікабрытанія: 33 забітых[26]
: 24 забітых

Па даных Ірака на 26 сакавіка: 700 забітых[27][28]

Ваенныя страты: ад 5388[29] да 45 000[30] забітых
Грамадзянскія страты: 7269 забітых[31]
Агульныя страты
гл. падрабязней: Людскія страты ў Іракскай вайне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уварванне ЗША і іх саюзнікаў у Ірак — ваенная аперацыя ЗША і яе краін-саюзнікаў супраць Ірака, учыненая ў 2003 годзе з мэтай звяржэння дыктатуры Садама Хусейна. Ваенныя дзеянні супраць іракскай арміі пачаліся 20 сакавіка і скончыліся 9 красавіка, калі амерыканскія войскі занялі сталіцу Ірака горад Багдад. 1 мая Прэзідэнт ЗША Джордж Уокер Буш абвясціў аб заканчэнні актыўных баявых дзеянняў. Аперацыя не была ўхвалена ААН і выклікала незадаволенасць у міжнароднай супольнасці[32].

Афіцыйнай падставай да пачатку ваенных дзеянняў была заяўлена сувязь урада з міжнародным тэрарызмам, у прыватнасці, рухам «Аль-Каіда», а таксама пошук і знішчэнне зброі масавага паражэння. Наступныя праверкі абверглі дадзеныя заявы.

Выказваліся таксама думкі, што адной з мэт уварвання было атрыманне кантролю над іракскай нафтай[33][34][35][36].

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 годзе, пасля вайны ў Персідскім заліве, прычынай, якой паслужыла анексія Іракам Кувейта, Савет бяспекі ААН прымае рашэнне аб прыбыцці на іракскую тэрыторыю Спецыяльнай камісіі, мэтай якой з’яўляецца ажыццяўленне нагляду за вытворчасцю зброі масавага паражэння. Нягледзячы на ​​паспяховае выкананне сваіх функцый, у 1998 годзе ўрад Ірака адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з ААН і настаяў на рэарганізацыі камісіі. Акрамя гэтага, з боку краін кааліцыі былі створаны спецыяльныя беспалётныя зоны для баявой авіяцыі Ірака, з мэтай абароны курдаў і шыітаў[37].

11 верасня 2001 здзейснена тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр, у якой загінула больш за 2500 чалавек. Адказнасць за гэта ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя Аль-Каіда. Урад ЗША патрабаваў зноў увесці Спецыяльную камісію на тэрыторыю Ірака. У 2002 годзе, атрымаўшы згоду Ірака, на тэрыторыю краіны зноў трапляюць інспектары Спецыяльнай камісіі. Пошук слядоў зброі працягваўся да пачатку вайны.

30 студзеня 2002 Прэзідэнт ЗША Джордж Уокер Буш у звароце да нацыі ўпершыню ўжыў выраз «вось зла». Разам з Паўночнай Карэяй і Іранам у «вось» быў уключаны і Ірак[38]. 12 верасня Джордж Буш, выступаючы на ​​Генеральнай Асамблеі ААН, заявіў аб «сур’ёзнай небяспецы» з боку Садама Хусейна. Па словах Буша, калі Багдад адмовіцца выконваць патрабаванні ААН па раззбраенні, ваенная акцыя стане непазбежнай.

17 кастрычніка Сенат ЗША санкцыянаваў найбуйнейшае за апошнія 20 гадоў павелічэнне ваенных асігнаванняў — на 37,5 мільярда долараў, да 355,1 мільярда. Перад гэтым Буш паставіў подпіс пад рэзалюцыяй Кангрэса ЗША, якая дазваляла выкарыстанне сілы супраць Ірака[38].

28 студзеня 2003 года ў звароце да нацыі Дж. Буш абяцаў даць доказы таго, што Багдад хавае зброю масавага паражэння. Акрамя таго, амерыканскі прэзідэнт прапанаваў узначаліць антыіракскую кааліцыю ў выпадку ваеннага канфлікту[38]. 5 лютага дзяржскаратар США Колін Паўэл дэманструе прабірку з нібыта іракскай біялагічнай зброяй (сібірскай язвай) на пасяджэнні ААН. Праз некалькі гадоў высветлілася, што змесціва не з’яўлялася біязброяй.

Напярэдадні ўварвання афіцыйная пазіцыя ЗША заключалася ў тым, што Ірак парушае асноўныя палажэнні рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН № 1441 і займаецца распрацоўкай зброі масавага паражэння (у прыватнасці, закупка Іракам алюмініевых трубак была прадстаўлена як доказ распрацоўкі цэнтрыфуг для ўзбагачэння ўрану і атамнай зброі), і што неабходна раззброіць Ірак сілавым шляхам. ЗША і Вялікабрытанія планавалі правесці галасаванне ў Савеце Бяспекі па распрацаванай імі адпаведнай рэзалюцыі, але адмовіліся ад гэтага, бо Расія, Кітай і Францыя далі зразумець, што накладуць вета на любую рэзалюцыю, якая змяшчае ўльтыматум, які дазваляе выкарыстоўваць сілу супраць Іраку.

Праігнараваўшы гэта, Злучаныя Штаты пачалі ваенную агрэсію.

У аперацыі была задзейнічана групоўка войск ЗША і Вялікабрытаніі ў зоне Персідскага заліва, якая налічвала да 280 тысяч чалавек. Яна была большай часткай разгорнута на тэрыторыі Кувейта і працягвала павялічвацца. Групоўка баявой авіяцыі ВПС кааліцыі налічвала больш за 1000 баявых самалётаў F-14, F-18 і інш., верталёты AH-64 Apache і інш. На ўзбраенні войскі кааліцыі мелі больш за 800 амерыканскіх танкаў M1 Abrams, каля 120 брытанскіх танкаў Challenger, больш за 600 амерыканскіх бронемашын M-2/М-3 Bradley і каля 150 брытанскіх бронемашын Warrior[38], самаходныя гаўбіцы і сістэмы залпавага агню, сучасныя на той момант сістэмы разведкі і навядзення, надзейныя каналы сувязі. У Персідскім заліве была разгорнута буйная карабельная групоўка, у т. л. 5 амерыканскіх і 1 брытанскі авіяносцы. Аснову ўдарнай групоўкі стваралі амерыканскія 3-я пяхотная дывізія і 1-я дывізія марской пяхоты.

Таксама ў ваеннай агрэсіі прымалі ўдзел 2000 аўстралійскіх салдат і 194 польскіх байцоў спецатрада «Гром»[22].

Ім супрацьстаяла іракская армія колькасцю 375 тысяч вайскоўцаў, 40—60 тысяч паўвайсковых і паліцэйскіх фарміраванняў і 650 тысяч рэзервістаў[24]. На ўзбраенні ў іракскай арміі мелася каля 2,5 тысяч танкаў (пераважна састарэлыя Т-55 і Т-62, а таксама Т-72), каля 1,5 тысячы баявых машын пяхоты БМП-1 і БМП-2 і каля 2 тысяч артылерыйскіх гармат калібрам звыш за 100 мм. На ўзбраенні былі рэактыўныя сістэмы залпавага агню, аператыўна-тактычныя ракеты «Эль-Хусейн» і «Луна-М». У іракскай арміі мелася прыкладна 300 баявых самалётаў (амаль без выключэння тэхнічна няспраўных), 100 баявых і каля 300 транспартных верталётаў[38]. Сілы супрацьпаветранай абароны былі даволі шматлікімі і разнастайнымі, але яны прайгравалі ў магчымасцях радыёэлектроннай барацьбы праціўніку. Ірак чакаў нападу адразу з некалькіх напрамкаў, і яго сілы былі расцягнуты. Самая вялікая групоўка была на поўначы. Гэта тлумачылася тым, што тут шмат гадоў не заціхала вайна з курдамі. Таксама чакалася, што Турцыя прадставіць сваю тэрыторыю для ўварвання. Частка сіл была разгорнута на ўсходзе, у раёнах прылеглых да Ірана. Групоўка на поўдні, блізу Кувейта была самая слабая.

ЗША заяўлялі, што рашэнне аб прымяненні ваеннай сілы супраць Ірака падтрымліваюць 45 дзяржаў свету. 15 з іх афіцыйна не абвясцілі пра гэта, але былі гатовы даць сваю паветраную прастору для ўдараў па Іраку[38].

Наступленне кааліцыйных сіл з датамі.

Актыўная фаза аперацыі доўжылася 26 дзён. 1 мая Джордж Буш абвясціў аб завяршэнні ваенных дзеянняў і пачатку ваеннай акупацыі[38].

Асноўны напрамак

[правіць | правіць зыходнік]
Падпалены іракскі танк Т-54 (Type 69) у прыгарадах Кербелы.
Байцы 7-га палка 1-й дывізіі Корпуса марской пяхоты ЗША штурмуюць палац Садама Хусейна.

19 сакавіка 2003 года Прэзідэнт ЗША Джордж Уокер Буш абвясціў аб пачатку вайны з Іракам. Сістэма супрацьпаветранай абароны на поўдні і захадзе Ірака адразу ж была выведзена з ладу авіяўдарамі і сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. Наступнай ноччу былі нанесены ўдары крылатымі ракетамі марскога базавання і авіяцыйнымі высокадакладнымі боепрыпасамі па стратэгічна важных ваенных і ўрадавых аб’ектах, у тым ліку ў Багдадзе. За першыя суткі авіяцыя саюзнікаў здзейсніла каля 1700 самалётавылетаў.

Ваенная аперацыя УС ЗША і іх саюзнікаў супраць Ірака афіцыйна пачалася 20 сакавіка ў 05:33 раніцы па мясцовым часе. Кааліцыйныя войскі папярэдне захапілі дэмілітарызаваную зону на мяжы Кувейта і Ірака. Камандаваў сіламі генерал Томі Фрэнкс[38].

Амерыканскія войскі на мяжы Кувейта і Ірака пачалі інтэнсіўную артылерыйскую падрыхтоўку. Экспедыцыйныя атрады марской пяхоты і 3-й мотапяхотнай дывізіі перасеклі мяжу і распачалі наземную аперацыю ў Іраку[39]. На поўдні ім супрацьстаялі іракскія 11-я і 51-я дывізіі.

Дэзарганізаваныя пад авіяцыйнымі і ракетна-артылерыйскімі ўдарамі часці іракскай 51-й дывізіі адышлі ў Басру. Саюзнікі не сталі штурмаваць горад, таму яго заблакавалі часці брытанскай арміі. 3-я амерыканская дывізія рухалася на захад і далей на поўнач. Тым часам 1-я дывізія марской пяхоты прасоўвалася праз цэнтр краіны на паўночны захад па аўтамагістралі Басра — Багдад, а брытанская 7-я танкавая брыгада рухалася ў міжрэччы Тыгра і Еўфрата таксама ў бок сталіцы. 22 сакавіка перадавыя брытанскія часці з ходу занялі нафтавыя вышкі за некалькі кіламетраў на паўночны захад ад Басры. З-за пагрозы вулічных баёў войскі кааліцыі абышлі горад з абодвух бакоў. Ён быў пазбаўлены электрычнасці, падвозу прадуктаў, пачаўся голад.

Тактыка саюзнікаў прадугледжвала абыход іракскіх вузлоў супраціўлення. Галоўны ўдар быў скіраваны на сталіцу — Багдад.

Другі эшалон іракскай 11-й пяхотнай дывізіі знаходзіўся ў раёне Насірыі. Горад меў важнае стратэгічнае значэнне, з’яўляючыся месцам перасячэння галоўных магістралей поўдня краіны. Таксама непадалёк размешчаны ваенны аэрадром Таліль. Тут шляхі двух ударных груповак саюзнікаў перакрыжаваліся. 3-я пяхотная дывізія ЗША 21 сакавіка рассеяла войскі, якія абаранялі аэрадром. На наступны дзень быў захоплены мост цераз раку Еўфрат на поўнач ад Насірыі. Войскі рушылі далей праз пустыню, не штурмуючы сам горад. 1-я дывізія марской пяхоты дасягнула горада ўвечары. Невялікая тылавая калона 23 сакавіка выпадкова заехала ў горад, была блакавана і панесла значныя страты. Было прынята рашэнне ісці на дапамогу, што прывяло да новых страт у гарадскім баі. У выніку загінула 29 амерыканцаў.

Захапіўшы аэрадром Таліль, амерыканцы атрымалі важную базу ў паўднёвым Іраку. Праз аэрадром Таліль кааліцыйныя войскі атрымалі магчымасць хуткага папаўнення.

3-я пяхотная дывізія імкліва рухалася наперад цераз пустыню. 23 сакавіка войскі выйшлі да Самавы. Тут не было рэгулярных іракскіх часцей, але амерыканцы не сталі штурмаваць горад, абсталяваўшы паблізу базу забеспячэння. Далей амерыканцы рушылі да горада Наджаф, дзе стварылі новую базу з аэрадромам. Адсюль да Багдада заставалася 160 км. Такім чынам, за 3,5 сутак дывізія пераадолела 350 км.

23 сакавіка іракская 6-я танкавыя брыгада дывізіі Рэспубліканскай гвардыі «Медына» высунулася ў бок горада Кербела, каб закрыць праход амерыканцам у бок Багдада. Насустрач ім з палявога аэрадрома вылецелі 30 амерыканскіх верталётаў. Пераадольваючы суцэльную гарадскую забудову, машыны трапілі пад абстрэл. Адзін падбіты верталёт прызямліўся, а яго экіпаж трапіў у палон. Іншыя машыны з пашкоджаннямі вярнуліся на базу.

Да 27—28 сакавіка моцная пясчаная бура замарудзіла прасоўванне амерыканскіх войскаў. Тым часам 3-я пяхотная дывізія вяла баі ў прыгарадах Наджафа і Куфы. Асабліва жорсткі супраціў амерыканцам аказала група іракскіх войскаў у прыгарадзе Куфы — Кіфле. Амерыканская авіяцыя ва ўмовах буры працягвала баявыя вылеты, чым не дала магчымасці іракцам перакінуць у раён баявых дзеянняў падмацаванні. Іракскія танкісты ў раёне Кербелы неслі страты і да пачатку красавіка пацярпелі разгром. 29 сакавіка машына, кіраваная смяротнікам, была ўзарвана ў Наджафе, загінулі чатыры амерыканцы.

30 сакавіка — 4 красавіка 2003 года мела месца бітва за горад Самава[40]. 82-я паветрана-дэсантная дывізія і 2 (70)-ы танкавы і 1 (41)-ы пяхотны батальёны амерыканскай 1-й танкавай дывізіі, якія ішлі ў авангардзе кааліцыйных сіл, аблажылі горад, адрэзаўшы іракскі гарнізон у Кербеле ад асноўных сіл.

2 красавіка амерыканская 3-я пяхотная дывізія пераправілася цераз Еўфрат пад Кербелай і павяла наступленне на Багдад.

1-я дывізія марской пяхоты ад Насірыі пасля аператыўнай паўзы павяла наступленне на Эль-Кут, дзе сутыкнулася з пяхотнай дывізіяй Рэспубліканскай гвардыі «Багдад», а крыху пазней і з танкавымі падраздзяленнямі. 4 красавіка непадалёк Багдада іракскія гранатамётчыкі паразілі два амерыканскіх «Абрамсы». Дывізія «Багдад» хутка трапіла ў аператыўнае акружэнне, а танкісты адступілі на ўсход ад сталіцы.

На поўдні брытанская 7-я танкавая брыгада пракладала сабе шлях да другога па велічыні іракскага горада падчас бітвы за Басру. 6 красавіка брытанцы ўвайшлі ў Басру. Пры гэтым, над цэнтральнай часткай горада, недаступнай для танкаў, кантроль усталёўваў парашутны дэсант. 9 красавіка часці брытанскай 7-й танкавай брыгады рушылі на поўнач да горада Эль-Амара.

101-я паветрана-дэсантная дывізія блакавала Наджаф, вымусіўшы асноўную частку іракскіх войскаў пакінуць горад у ноч на 5 красавіка. Іракцы адправіліся ў бок Кербелы[41]. Гэта стала пераломным днём усёй кампаніі, пасля якога супраціў іракскіх войскаў стаў згасаць[42].

На 8 красавіка іракскія войскі, часткова ці цалкам, утрымлівалі гарады Наджаф, Эль-Кут і шэраг невялікіх гарадоў на поўдні краіны. Раніцай войскі кааліцыі занялі Кербелу, іракскія войскі спынілі супраціў і змяшаліся з мясцовымі жыхарамі. Працягваліся баі за Басру. Пачата фарміраванне новай адміністрацыі Ірака[43].

Тым часам 3-я пяхотная дывізія заняла невялікі горад Эль-Махмудзія на поўдзень ад Багдада, адрэзаўшы дывізіі «Медына» і «Навухуданосар», якія засталіся ў катле паўднёвей, вялі сябе пасіўна і не змаглі паўдзельнічаць у бітве за Багдад. Гарнізон сталіцы складаў пры тым усяго каля 10 тысяч чалавек, не меў адзінага камандавання, быў пазбаўлены цяжкага ўзбраення і тэхнікі.

3-я пяхотная дывізія ЗША стала першым саюзным фарміраваннем, якое ўступіла ў іракскую сталіцу. Нечаканае з’яўленне ў раёне сталіцы дазволіла 1-й брыгадзе 3-й пяхотнай дывізіі ўзяць 3 красавіка з ходу аэрапорт імя Хусейна. У хуткім часе следам падцягнулася 2-я брыгада 3-й пяхотнай дывізіі[44]. На дапамогу ім былі перакінуты падмацаванні ад 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі колькасцю 500 дэсантнікаў і 80 ударных і транспартных верталётаў[42][45]. 5 красавіка амерыканская калона здзейсніла рэйд па заходняй ускраіне Багдада, быў страчаны адзін танк, адзін вайсковец загінуў.

На гэтым фоне актывізаваліся іракскія ракетныя атакі. Адбіваючы адну з іх, амерыканцы выпадкова трапілі ва ўласны самалёт F18, пілот загінуў. Таксама ракета трапіла ў амерыканскі камандны пункт, загінулі вайскоўцы і журналісты, істотна пацярпела тэхніка. 7 красавіка іракскі зенітна-ракетны комплекс збіў самалёт F-15, абодва пілоты якога загінулі. На наступны дзень быў збіты амерыканскі штурмавік.

7 красавіка амерыканцы здзейснілі рэйд у цэнтр Багдада. У ім прынялі ўдзел 970 чалавек, 60 танкаў, іншыя баявыя машыны. Па маршруце руху былі абсталяваны тры апорныя пункты на скрыжаваннях важных дарог, дзе яны пакідалі гарнізоны, узмоцненыя бранятэхнікай. У цэнтры горада амерыканцы занялі пакінуты палац Хусейна. 8 красавіка іракцы ў цэлым беспаспяхова спрабавалі атакаваць апорныя пункты.

Раніцай 9 красавіка амерыканскае камандаванне запатрабавала капітуляцыі ад іракскіх войскаў, у выпадку адмовы ўслед рушыў бы буйнамаштабны штурм. Іракскія ўлады адмовіліся ад далейшага супраціву. У гэты ж дзень знеслі гіганцкую статую Садама Хусейна. І гэты дзень лічыцца датай падзення Багдада[46]. Іракскія баяздольныя фарміраванні адышлі на поўнач, да Тыкрыта, роднага горада Хусейна.

Хутка амерыканскія войскі задушылі супраціў іракскіх УС у горадзе. Пад кантроль 1-й дывізіі марской пяхоты перайшлі авіябаза Аль-Рашыд і міжнародны аэрапорт[47].

10 і 11 красавіка былі ўзяты іншыя буйныя гарады Ірака — Кіркук і Масул. 14 красавіка 2003 года з узяццем, амаль без бою, Тыкрыта ваенная фаза аперацыі была завершана.

Заходні напрамак

[правіць | правіць зыходнік]

З тэрыторыі Іарданіі ў Ірак з захаду ўвайшлі невялікія фарміраванні амерыканскага спецназа. Іх задачай былі рэйды ў пустыннай частцы краіны, разведка і знішчэнне пазіцый праціўніка. У ходзе рэйда быў выяўлены і знішчаны іракскі цэнтр кіравання ракетных дывізіёнаў, захоплены аэрадром. Байцы падраздзялення «Дэльта» дабраліся 9 красавіка да ўскраін Тыкрыта.

Кааліцыйныя войскі з невялікімі стратамі ўсталявалі кантроль над найбуйнейшымі гарадамі краіны ўсяго за 21 дзень, сустракаючы сур’ёзны супраціў толькі ў некалькіх месцах.

Паводле афіцыйных даных ваеннага камандавання сіл антыірацкай кааліцыі, апублікаваных у адкрытым друку непасрэдна пасля завяршэння ваеннай аперацыі ў Іраку, страты кааліцыйных сіл складалі 156 ваеннаслужачых забітымі (125 вайскоўцаў ЗША і 31 вайсковец Вялікабрытаніі); былі страчаны 5 самалётаў і 8 верталётаў, яшчэ 5 верталётаў атрымалі пашкоджанні. Акрамя таго, былі страчаны па меншай меры два беспілотных лятальных апарата (адзін «Прэдэйтар» ЗША і адзін «Фенікс» Вялікабрытаніі)[48]. Аднак, згодна з заявай КВІР Ірана, Злучаныя Штаты зніжаюць свае страты ў 2,5 разы. Так, рэальная колькасць загінулых амерыканскіх ваеннаслужачых — 347 чалавек[49].

Узброеная састарэлай тэхнікай, іракская армія не магла супрацьстаяць добра абсталяваным амерыканскім і брытанскім войскам. Велізарную ролю ў вайне адыграла авіяцыя. Самалёты ЗША панавалі ў іракскім небе, што дазволіла максімальна паскорыць прасоўванне войскаў да Багдада і скараціць страты.

У іракскай жа арміі панаваў хаос. Камандаванне або бегла, або здавалася праціўніку. Большая частка асабістага складу пакідала свае пазіцыі пры набліжэнні кааліцыйных сіл, многія здаваліся без бою (усяго ў палон трапіла больш за 7 тысяч іракскіх салдат, што, зрэшты, значна менш, чым у вайне 1991 года). Такім чынам, іракская армія, маючы колькасную перавагу, за 3 тыдні была цалкам разгромлена, нясучы вялікія страты. У прыватнасці, яна страціла 847 танкаў і 777 бронетранспарцёраў і баявых машын пяхоты[50].

Вайна ў Іраку мела катастрафічныя наступствы для сусветнай археалогіі і культуры. Пашкоджаны або знішчаны былі дзесяткі помнікаў старажытных цывілізацый Шумера і Вавілона. Паводле ацэнкі Міністэрства турызму і старажытнасцей Ірака, у 2003—2004 гг. з краіны было вывезена 130 тыс. культурна-гістарычных каштоўнасцяў (пры гэтым 90 тыс. археалагічных артэфактаў, якія належалі Іраку, апынуліся ў ЗША); з тых часоў вярнуць атрымалася толькі 10 %[51].

Праціўнікі ваеннага ўварвання крытыкавалі гэта рашэнне, агучвалі чалавечыя страты[52], уздымалі пытанне пра сумнеўнасць доказаў, якія апраўдваюць вайну, выступалі за працяг дыпламатычных перамоў, сцвярджалі, што ў ЗША былі больш важныя прыярытэты (Афганістан і Паўночная Карэя), папярэджвалі, што развязванне вайны дэстабілізуе сітуацыю на Блізкім Усходзе.

Кофі Анан, тагачасны генеральны сакратар ААН, назваў уварванне незаконным з пункту гледжання міжнароднага права, паколькі яно парушала Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[53]. У справаздачы 2016 года па брытанскім расследаванні рашэння Злучанага Каралеўства пачаць вайну, зроблена выснова аб тым, што не ўсе мірныя альтэрнатывы былі разгледжаны. Паводле дакумента, Брытанія і Злучаныя Штаты нанеслі шкоду Савету Бяспекі ААН сваёй інтэрвенцыяй, а сама аперацыя была непатрэбнай[54][55][56].

Абгрунтаванне на аснове фальсіфікаваных даных

[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным абгрунтаваннем ЗША ў пачатку кампаніі ў Іраку была меркаваная распрацоўка ўрадам Садама Хусейна ядзернай і біялагічнай зброі і меркаваныя сувязі з Аль-Каідай[57][58], што ператварала праўленне Хусейна ў «сур’ёзную і растучую пагрозу» для ЗША і сусветнай супольнасці. У ходзе падрыхтоўкі да ваенных дзеянняў і падзей пасля ўварвання крытыкі ставілі пад сумнеў доказы, якія пацвярджаюць гэта абгрунтаванне. Адзін з уплывовых крытыкаў, былы інспектар па ўзбраенні ААН Скот Рытэр, заявіў у 2002 годзе, што праверкі ліквідавалі праграмы распрацоўкі ядзернай і хімічнай зброі і доказы іх адраджэння будуць «немінуча выяўленыя разведвальнымі службамі». Хоць прынята лічыць, што Хусейн вымусіў інспектараў МАГАТЭ пакінуць Ірак — на самай справе яны выехалі на патрабаванне ЗША перад аперацыяй «Ліса ў пустыні» (амерыканскімі бамбардзіроўкамі Ірака ў 1998 годзе). Пасля сцягвання амерыканскіх войскаў у суседнія з Іракам дзяржавы, Хусейн запрасіў інспектараў назад і абяцаў поўнае супрацоўніцтва. Дасведчаныя інспекцыйныя каманды МАГАТЭ ўжо вярнуліся ў Ірак і паспелі зрабіць даклады пра пошукі розных відаў зброі масавага паражэння.

Дж. Буш-малодшы 28 студзеня 2003 года заявіў пра спробу Ірака набыць уран «у адной з афрыканскіх краін». Гэта стала адным з асноўных абгрунтаванняў для ваеннага ўварвання ў Ірак, аказалася не адпаведнай рэчаіснасці. Даныя аб «уранавай угодзе», прадастаўленыя ЗША экспертам МАГАТЭ, былі прызнаны сфальсіфікаванымі. Пасля гэтага кансультатыўны савет пры прэзідэнце ЗША правёў паўторную праверку гэтых звестак і афіцыйна абвясціў іх «памылковымі»[59]. Доказаў існавання ядзернай праграмы ў Іраку знойдзена не было[60]. Амерыканскі дыпламат Джозеф Уілсан, які расследаваў абвінавачванне па закупкам урана для вытворчасці ядзернага ўзбраення ў Нігера, далажыў, што абвінавачванне не мае доказаў.

Меркаваныя сувязі Ірака з Аль-Каідай таксама былі пад пытаннем у падрыхтоўцы да вайны і былі дыскрэдытаваны ў дакладзе амерыканскага сенатара Карла Левіна ад 21 кастрычніка 2004 года. Даклад Левіна быў пацверджаны дакладам інспектара Міністэрства абароны ў красавіку 2006 года. У гэтых дакладах мяркуецца, што чыноўнікі з адміністрацыі прэзідэнта Буша-малодшага, асабліва былы памочнік міністра абароны Дуглас Дж. Фейт, маніпулявалі доказамі з мэтай паказаць сувязі паміж групоўкай і Іракам. Варта адзначыць, што сам факт планавання Садамам Хусейнам тэрарыстычных актаў на тэрыторыі ЗША (самастойна, або ў кааперацыі з Аль-Каідай) і за іх межамі не падлягае сумневу[61].

На допыце ў Фэдэральным бюро расследаванняў Садам Хусейн пацвердзіў, што да ўварвання у Іраку не было зброі масавага знішчэння[62].

Дэстабілізацыя рэгіёна

[правіць | правіць зыходнік]

Былы міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Мілібэнд у жніўні 2014 года прызнаўся, што ўварванне ЗША і іх саюзніка Вялікабрытаніі ў 2003 годзе ў Ірак спрыяла дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне і прывяло да ўзнікнення ісламісцкай групоўкі ІДІЛ[63].

Былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр у сваім інтэрв’ю тэлеканалу «CNN» у кастрычніку 2015 года прынёс свае прабачэнні за памылкі ў вайне і прызнаў, што ёсць доля праўды ў тым, што ўварванне ЗША і іх саюзнікаў у 2003 годзе ў Ірак стала адной з асноўных прычын з’яўлення ІД[64][65][66].

Міжнародная рэакцыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Швейцарыя забараніла пралёт самалётаў кааліцыйных сіл, увяла ліцэнзаваную працэдуру для кампаній, якія мелі намер вывозіць у вядучыя вайну дзяржавы ваенную маёмасць, паколькі не выключалася, што гэта маёмасць будзе выкарыстоўвацца ў вайне ў Іраку[67].

Зноскі

  1. Коновалов 2015, p. 189.
  2. Syrians join Iraq 'jihad'.
  3. Arab volunteers to Iraq: ‘token’ act or the makings of another Afghan jihad?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2011. Праверана 1 жніўня 2019.
  4. а б в Владимир Кожемякин. Война из пробирки. Зачем США на самом деле полезли в Ирак? // Аргументы и факты : газета. — 20 марта 2003.
  5. "More inspections enjoy broad U.N. support – Feb. 14, 2003". CNN.com. Архівавана з арыгінала 2017-06-06. Праверана 2018-08-18.
  6. [1]
  7. а б "CNN.com – Iraq: Europe enters summit split – Feb. 16, 2003". Архівавана з арыгінала 2004-04-05. Праверана 2018-08-18.
  8. Switzerland aims for bigger role on world stage – SWI swissinfo.ch(недаступная спасылка). Swissinfo.org (18 снежня 2003). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2004. Праверана 5 красавіка 2022.
  9. "War with Iraq is not inevitable", questions to Anna Lindh| Ministry for Foreign Affairs | Government Offices(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2004. Праверана 5 красавіка 2022.
  10. Aftenposten Norway, News in English. Aftenposten Norway, Norwegian news in English. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2004. Праверана 18 жніўня 2018.
  11. "Europe | Greece plans Iraq emergency summit". BBC News. 2003-02-10. Архівавана з арыгінала 2004-07-17. Праверана 2018-08-18.
  12. а б в Iraq War: Slovenia Regrets the Beginning of War, PM Says(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2004. Праверана 5 красавіка 2022.
  13. [2] [3]
  14. [4]
  15. Venezuela's Chavez Says Iraq War Creates Uncertainty. China.org.cn (28 лістапада 2003). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 18 жніўня 2018.
  16. Rick Fawn and Raymond Hinnebusch The Iraq Causes and Consequences War USA, Colorado: Lynne Rienner Publishers:2006, p. 129
  17. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2004. Праверана 5 красавіка 2022.
  18. Moved Links Page: IMDiversity.com(недаступная спасылка) (29 мая 2004). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2004. Праверана 5 красавіка 2022.
  19. "Africans back France on Iraq – Feb. 21, 2003". CNN.com. 2003-02-21. Архівавана з арыгінала 2016-03-03. Праверана 2018-08-18.
  20. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2020. Праверана 26 сакавіка 2004.
  21. Iraq: Summary of U.S. Forces (28 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2009. Праверана 19 ліпеня 2009.
  22. а б Australian Department of Defence (2004). The War in Iraq. ADF Operations in the Middle East in 2003. Page 11.
  23. Surrogate Warfare: The Role of U.S. Army Special Forces. Праверана 21 лютага 2013.
  24. а б アーカイブされたコピー. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2011. Праверана 18 ліпеня 2011.
  25. Iraqi army is tougher than US believes | World news | The Guardian (англ.)
  26. Война в Ираке. Хронология Архівавана 11 красавіка 2016. на 1tvnet.ru
  27. Срочно! Обнаружено секретное захоронение американских солдат // Сетевое издание KM.RU, 26 марта 2003
  28. Данные Ирака о потерях коалиции: 700 убитых и тысячи раненых // News.ru, 31 марта 2003
  29. [5] Архівавана 2 верасня 2009. // comw.org
  30. "Body counts". By Jonathan Steele. The Guardian. 28 May 2003.
  31. IraqBodyCount.org
  32. "Excerpts: Annan interview". BBC. 2004-09-16. Праверана 2015-12-27.
  33. Абдулл Эль-Ноэйми, член ЦК Прогрессивно-демократического форума Бахрейна: Количество наших братских партий, с которыми более десяти лет мы боремся бок о бок за мир и прогресс… // КПРФ.ру
  34. Производители нефти должны ориентироваться на Азию, а не на США(недаступная спасылка)
  35. Борьба за иракскую нефть // Би-би-си
  36. Зачем нужна война в Ираке // finansy.ru
  37. Война в Ираке
  38. а б в г д е ё ж Хроника военной операции США против Ирака в 2003 году
  39. Криворучка А. П., Рощупкин В. Т. Багдадский вождь: взлёт и падение… Политический портрет Саддама Хусейна и его режима на региональном и глобальном фоне2008; с 415. isbn978-5-392-00071-5 
  40. «American troops using tanks and attack helicopters engaged in heavy fighting with Iraqi forces at the town of Samawah, about 150 miles south of Baghdad»
    Iraq claims 350 civilian fatalities in first week // «The Irish Times» ад 28 сакавіка 2003
  41. Михайлов 2004, с. 400.
  42. а б Михайлов 2004, с. 401.
  43. Михайлов 2004, с. 409.
  44. Михайлов 2004, с. 398.
  45. Американские войска вошли в Багдад. Вести (5 красавіка 2003). Праверана 29 снежня 2018.
  46. Михайлов 2004, с. 410.
  47. Михайлов 2004, с. 411.
  48. Потери авиации коалиционных сил в войне с Ираком по данным зарубежных СМИ. Зарубежное военное обозрение, 2003, номер 4 (673)
  49. КСИР Ирана рассказал о реальных потерях США в Ираке и Афганистане
  50. Чужие войны, 2012, ответственные М. С. Барабанов, И. П. Коновалов, В. В. Куделев, В. А. Целуйко; под ред. Р. Н. Пухова isbn978-5-9902620-4-1 — С. 219.
  51. Ограбление под прикрытием. Из Ирака в США вывезено 90 тысяч археологических артефактов — Аргументы и факты, 2013, номер 38 (1715) за 18 сентября
  52. Yamada, Seiji; Fawzi, Mary C. Smith; Maskarinec, Gregory G.; Farmer, Paul E. Casualties: narrative and images of the war on Iraq (англ.) // International Journal of Health Services: Planning, Administration, Evaluation : journal. — 2006. — Vol. 36, no. 2. — P. 401—415. — ISSN 0020-7314. — DOI:10.2190/6PXW-LQ3B-DWN6-XD97. — PMID 16878399.
  53. "Iraq war illegal, says Annan". BBC News. 16 верасня 2004. Архівавана з арыгінала 10 Жнівень 2022. Праверана 26 Жнівень 2022.
  54. Luke Harding (6 July 2016). "Chilcot delivers crushing verdict on Blair and the Iraq war". The Guardian. Архівавана з арыгінала 7 July 2016. Праверана 6 July 2016.
  55. Leon Watson (6 July 2016). "Chilcot report: 2003 Iraq war was 'unnecessary', invasion was not 'last resort' and Saddam Hussein was 'no imminent threat'". The Telegraph. Архівавана з арыгінала 6 July 2016. Праверана 6 July 2016.
  56. Philippe Sands, A Grand and Disastrous Deceit, Архівавана 5 жніўня 2016 года. London Review of Books Vol. 38 No. 15, 28 July 2016 pp. 9–11.
  57. Оружие массового поражения в Ираке — «Большая ложь» Буша и кризис американского империализма Архівавана 25 жніўня 2019. // Wsws.org
  58. А. Вавилов. Захват Ирака: причины, последствия, перспективы. Архівавана 16 верасня 2017.
  59. Измайлов И., майор. В США признали ошибочными сведения о попытке Ирака приобрести уран, Зарубежное военное обозрение,2004, номер 1 (682)
  60. Lenta.ru. Мохамед эль-Барадей.
  61. Путин: Мы знали, что Ирак готовит теракты в США // Lenta.ru
  62. Anderson, Curt (9 January 2017). "FBI agent who interrogated Saddam Hussein leads airport case". Associated Press. Праверана 8 January 2020.
  63. Tom Porter. Iraq War Created Isis, Concedes David Miliband. «International Business Times» (10 жніўня 2014). — «The 2003 invasion of Iraq by the US and its ally the UK helped to destabilize the country, leading to the rise of militant group Isis, admitted former UK foreign secretary David Miliband.»  Праверана 27 снежня 2015.
  64. Richard Osley. Tony Blair apologises for 'mistakes' over Iraq War and admits 'elements of truth' to view that invasion helped rise of Isis (англ.). «Independent» (24 кастрычніка 2015). Праверана 27 снежня 2015.
  65. Tony Blair says he's sorry for Iraq War 'mistakes,' but not for ousting Saddam (англ.). «CNN» (26 кастрычніка 2015). — «Blair acknowledged to Zakaria that there are "elements of truth" in the view that the 2003 invasion of Iraq was the principal cause of the rise of ISIS.»  Праверана 27 снежня 2015.
  66. Тони Блэр связал появление ИГ со вторжением США и союзников в Ирак.. «Lenta.ru» (25 кастрычніка 2015). Праверана 29 лістапада 2015.
  67. Институт Европы РАН(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2015. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  • Владимиров В., полковник.  Наземная операция ВС США и их союзников против Ирака // Зарубежное военное обозрение. — 2004. — № 1 (682). — С. 11—19.
  • Савельев А. Информационное обеспечение применения вооружённых сил США (на примере вторжения в Ирак в 2003 году) // «Зарубежное военное обозрение», № 1 (826), январь 2016. стр.56-62.
  • Иван Коновалов, Владимир Куделев, Михаил Барабанов, Вячеслав Целуйко. Применение артиллерии // Чужие войны / Руслан Пухов. — М., 2012. — 272 p. — ISBN 978-5-9902620-4-1.
  • Андрей Александрович Михайлов. Иракский капкан. — М.: Яуза, 2004. — 544 с. — ISBN 5-699-06719-1.
  • Коновалов И. П. Солдаты удачи и воины корпораций. История современного наемничества. — Пушкино: Центр стратегической конъюктуры, 2015. — С. 189-196. — 216 с. — ISBN 978-5-9906069-7-5.(недаступная спасылка)
Відэа