Уладзімір Пятровіч Кёпен

Уладзімір Пятровіч Кёпен
Wladimir Peter Köppen
Дата нараджэння 25 верасня (7 кастрычніка) 1846[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 чэрвеня 1940(1940-06-22)[1][2] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Пётр Іванавіч Кёпен
Маці Alexandra Fedorovna Adelung[d]
Дзеці Else Köppen[d]
Род дзейнасці географ, эсперантыст, навуковец па вывучэнні Зямлі, метэаролаг, батанік, кліматолаг
Навуковая сфера геаграфія, метэаралогія, кліматалогія, батаніка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Пятровіч Кёпен (руск.: Владимир Петрович Кёппен, ням.: Wladimir Peter Köppen, 25 верасня [7 кастрычніка] 1846, Санкт-Пецярбург — 22 чэрвеня 1940, Грац) — нямецка-рускі географ, метэаролаг, кліматолаг і батанік.

Нарадзіўся ў сям’і навукоўца-этнографа Пятра Іванавіча Кёпена ў Санкт-Пецярбургу. Малодшы брат акадэміка Фёдара Пятровіча Кёпена. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце і ва ўніверсітэтах Гайдэльберга і Лейпцыга, дзе ў 1870 годзе абараніў дысертацыю.

З 1872 па 1875 год працаваў Галоўнай геафізічнай абсерваторыі, сакратаром метэаралагічнай камісіі Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства, затым паступіў на службу ў германскую марскую абсерваторыю ў Гамбургу (ням.: Deutsche Seewarte), дзе працаваў да 1919 года.

  • «Über die Abhängigkeit des klimatischen Charakters der Winde von ihrem Ursprunge» («Repert. für Meteorologie», том IV);
  • «Tägliche Perioden der Windgeschwindigkeit» (там жа, 1879);
  • «Wolken Atlas» (Гамбург, 1890);
  • «Klimalehre» (Лейпцыг, 1906);
  • «Maritime Meteorologie» (1909).

Яго праца «Geographisches System der Klimate» (1936), у якой ён распрацаваў аб’ектыўную класіфікацыю клімату на зямлі, дагэтуль мае вялікае значэнне.

Зноскі