Уільям Катберт Фолкнер | |
---|---|
англ.: William Cuthbert Faulkner | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: William Cuthbert Falkner[1] |
Дата нараджэння | 25 верасня 1897[2][3][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 ліпеня 1962[4][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Murry Faulkner[d][6] |
Жонка | Estelle Oldham Faulkner[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, паэт, раманіст, навэліст, драматург, дзіцячы пісьменнік, пісьменнік |
Гады творчасці | 1919 — 1962 |
Кірунак | літаратура мадэрнізму[d] |
Жанр | сцэнарый |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Уільям Катберт Фолкнер (англ.: William Faulkner; 25 верасня 1897 — 6 ліпеня 1962) — амерыканскі пісьменнік, найбуйнейшы прадстаўнік літаратуры «новай свядомасці». Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1949 год.
Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце (штат Місісіпі; 1919—1920). Пачынаў як паэт (зборнік «Мармуровы фаўн», 1924). Першы яго раман «Салдацкая ўзнагарода» (1926) пра лёс «страчанага пакалення», раман «Маскіты» (1927) пра людзей мастацтва. Сусветную вядомасць набылі празаічныя творы, якія склалі своеасаблівую эпапею з жыцця амерыканскага Поўдня: раманы «Сартарыс», «Шум і лютасць» (абодва 1929), «Калі я памірала» (1930), «Свяцілішча» (1931), «Святло ў жніўні» (1932), «Авесалом, Авесалом!» (1936); трылогія «Вёсачка» (1940), «Горад» (1957), «Асабняк» (1959); цыклы аповесцей і апавяданняў «Няскораныя» (1938), «Сыдзі, Майсей» (1942) і інш. Аўтар раманаў-прыпавесцей «Пілон» (1935), «Прытча» (1954), «Выкрадальнікі» (1962), аповесці «Рэквіем па манашцы» (1951, інсцэніравана А. Камю), кніг нарысаў і эсэ і інш.
Яго творы шматгеройныя і шматпадзейныя, адметныя ўвагай да патаемнага існавання чалавека, поліфаніяй думак і пачуццяў, напластаваннем розных часоў, фрагментарнасцю, сюжэтнай разгалінаванасцю, насычаны біблейскімі алюзіямі.