Феліцыян Шчасны Каварскі | |
---|---|
польск.: Felicjan Szczęsny Kowarski | |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1890[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1948[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, скульптар |
Месца працы | |
Жанр | сацыялістычны рэалізм[3] |
Вучоба | |
Уплыў | Dmitry Kardovsky[d][3] |
Уплыў на | Petro Andrusiv[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Феліцыян Шчасны Каварскі (польск.: Felicjan Szczęsny Kowarski; 1890, Старасельцы пад Беластокам — 1948, Канстанцін-Язёрна) — польскі мастак, скульптар і педагог. Член польскіх мастацкіх аб’яднанняў «Рытм », «Прызмат » і «Аднарог ».
Нарадзіўся ў 1890 годзе ў Старасельцах пад Беластокам. У 1902—1908 гадах навучаўся ў мастацкай школе ў Адэсе, у 1910—1918 гадах у Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу.
У 1920 годзе вярнуўся ў Польшчу. Жыў спачатку ў Торуні, але ўжо з 1923 года стаў прафесарам манументальнага жывапісу Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1928 годзе ўдзельнічаў у стварэнні паліхромнага роспісу сцен фасадаў — будынкаў рынку Старога горада ў Варшаве. Атрымаўшы замову на роспіс некалькіх плафонаў у замку на Вавелі, верагодна, распачаў вандроўку ў Нясвіж і Мір для вывучэння старадаўніх замкаў і іх манументальнага ўбрання.
У 1930 годзе перабраўся ў Варшаву і стаў прафесарам Варшаўскай акадэміі мастацтваў. Крытыкі бачылі ў яго творчасці ўплыў пецярбургскага аб’яднання «Свет мастацтва». Пасля вайны творца працягваў выкладаць у Акадэміі. Памёр у 1948 годзе ў Канстанціне пад Варшавай. Яго работы захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.