Франс Галь | |
---|---|
фр.: France Gall | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1947[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 2018[3][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Robert Gall[d] |
Маці | Cécile Berthier[d] |
Муж | Michel Berger[d] |
Дзеці | Raphaël Michel[d] і Pauline Hamburger[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Інструменты | вакал |
Жанры | yé-yé[d][3] і поп-музыка |
Узнагароды | |
![]() |
Франс Галь (фр.: France Gall, сапр. імя Ізабель Жэнеўеў Мары Анн Галь, 9 кастрычніка 1947, Парыж, Францыя — 7 студзеня 2018) — французская спявачка, пераможца конкурсу песні Еўрабачанне-1965.
Сваю кар’еру Франс Галь пачала ў 1963 годзе, калі быў выпушчаны яе сінгл «Ne sois pas si bête». Потым пачала супрацоўніцтва з французскім кампазітарам Сержам Генсбурам, які быў аўтарам яе песень «N'écoute pas les idoles» і «Laisse tomber les filles». У 1965 годзе спявачка прымала ўдзел у Еўрабачанні-1965 і з песняй Генсбура «Poupée de cire, poupée de son» перамагла на конкурсе. Аднак у 1966 годзе яе папулярнасць упала пасля выхаду сінгла «Les sucettes», у якім спявалася пра дзяўчынку, якая любіць лядзяшы. Гэтая песня, аўтарам якой з’яўляўся Генсбур, мела эратычны падтэкст. Франс Галь больш не працавала з Генсбурам і сканцэнтравалася на кар’еры ў Германіі. У Францыі яна была ўжо не так папулярна, пакуль не пазнаёмілася з Мішэлем Бярже, кампазітарам і яе будучым мужам. Ён стаў аўтарам яе хітоў «Babacar», «Ella, elle l’a», «Évidemment» і іншых. Пасля смерці мужа ў 1992 годзе, кар’ера Галь спынілася, аднак часам яна бывае на некаторых тэлеперадачах і артыкулы пра яе перыядычна з’яўляюцца ў французскіх газетах і часопісах.